Сайман Бэдфард
Сайман Бэдфард (англ.: Simon Bedford; нар. 8 лютага 1976, Брэдфард, графства Заходні Ёркшыр, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Удзельнік чэмпіянату свету 1998 года. Былы 63-ці нумар сусветнага рэйтынгу (2005/2006).
Сайман Бэдфард
| |
Дата нараджэння: | 8 лютага 1976[1] (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Англія |
Прафесійная кар’ера: | 1995–2006, 2008–2014 |
Найвышэйшы рэйтынг: | 63 (03.05.2005–01.05.2006) |
Прызавыя грошы: | > £130,000 |
Найвышэйшая серыя: | 141 (2 разы: Чэлендж-тур 2001/02 – Этап 3, PIOS 2006/2007 – Этап 2) |
Колькасць соценных серый: | 43 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | 1/16 фіналу (Чэмпіянат свету 1998, Адкрыты чэмпіянат Еўропы 2004, Гран-пры 2008) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/16 фіналу (1998) |
Пачаў прафесійную кар'еру ў 1995 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў 1998 годзе перамог на трэцім этапе тура Вялікабрытаніі і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру, якім стаў чэмпіянат свету, дзе ён саступіў Стыву Дэвісу ў першым матчы з лікам 6:10. У 1999 годзе дайшоў да фіналу Benson and Hedges Championship, пераможца якога атрмліваў права выступаць на Мастэрс (найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры), аднак у вырашальным матчы прайграў Алістэру Картэру з лікам 4:9. У 2000 годзе атрымаў другую перамогу на турніры тура Вялікабрытаніі, а ў 2004 годзе ў другі раз патрапіў у 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Еўропы, дзе саступіў Квінтэну Хану з лікам 0:5. У сезоне 2005/2006 упершыню патрапіў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, дзе пратрымаўся толькі адзін сезон, пакінуўшы мэйн-тур пасля яго, аднак у 2007 годзе перамог на адным з этапаў Міжнароднай адкрытай серыі і ў 2008 годзе вярнуў сабе прафесійны статус і ў трэці раз дайшоў да 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру на Гран-пры, дзе быў пераможаны Пітэрам Эбданам з лікам 5:1. У 2011 годзе ўпершыню патрапіў у 1/8 фіналу нізкарэйтынгавага спаборніцтва на адным з этапаў серыі PTC. На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2013 года ў матчы супраць Бары Пінчэса, які доўжыўся 449 хвілін і 46 секунд, усталяваў рэкорд самага доўгага матча да пяці перамог у снукернай гісторыі. У 2014 годзе пакінуў мэйн-тур, скончыўшы сезон на 99-й пазіцыі.
За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 40 соценных брэйкаў, а таксама зарабіў больш за 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-200 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Фіналы турніраў
правіцьПрафесійныя снукерныя турніры: 1 (1 параза)
правіцьЛегенда |
Рэйтынгавыя турніры (0:0) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (0:1) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:01) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 10 лістапада 1999 | Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, Англія | Алістэр Картэр | 4:9 |
Кваліфікацыйныя туры: 4 (3 перамогі; 1 параза)
правіцьВынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | Тур Вялікабрытаніі 1997/1998 – Этап 3, Суіндан, Англія | Роберт Мілкінс | 6:3 | |
Перамога | 2 | 18 сакавіка 2000 | Тур Вялікабрытаніі 1999/2000 – Этап 3, Стокпарт, Англія | Бары Хокінс | 6:5 |
Перамога | 3 | 20 ліпеня 2007 | Міжнародная адкрытая серыя 2007/2008 – Этап 1, Прэстацін, Уэльс | Гэры Уілкінсан | 6:3 |
Параза | 1 | 19 лютага 2008 | Міжнародная адкрытая серыя 2007/2008 – Этап 6, Прэстацін, Уэльс | Кулдэш Джохал | 5:6 |
Зноскі
- ↑ https://cuetracker.net/players/simon-bedford/career-total-statistics Праверана 12 чэрвеня 2022.