Сайман Дональдсан
Сэр Сайман Керван Дональдсан (англ.: Simon Kirwan Donaldson; нар. 20 жніўня 1957) — брытанскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты працамі ў галіне тапалогіі гладкіх (дыферэнцуемых) 4-мерных мнагастайнасцей.
Сайман Дональдсан | |
---|---|
грэч. Simon Donaldson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1957[1] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, даследчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Майкл Ацья[6] і Найджэл Хітчын[d][5] |
Член у | |
Узнагароды |
![]() Філдсаўская прэмія (1986) Каралеўскі медаль[d] (1992) прэмія Поя[d] (1999) ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (2017) Прэмія Вольфа па матэматыцы (2020) прэмія Уайтхеда[d] (1984) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) honorary doctorate from Joseph Fourier University[d] (1 студзеня 2014) |
Сайт | www2.imperial.ac.uk/~skd… |
![]() |
Біяграфія
правіцьСайман Дональдсан атрымаў ступень бакалаўра ў Пембрук-каледжы (Кембрыдж), у 1979 годзе; пасля чаго стаў аспірантам у Вустэр-каледжы (Оксфард) — спачатку пад кіраўніцтвам Найджэла Хітчына, а затым — Майкла Ацьі. У 1982 годзе, яшчэ будучы аспірантам, ён апублікаваў артыкул Self-dual connections and the topology of smooth 4-manifolds.
Пасля атрымання ў 1983 годзе ў Оксфардзе ступені доктара філасофіі Дональдсан пачаў выкладаць у оксфардскім Каледжы Усіх Душ. 1983/1984 навучальны год ён правёў у ЗША ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў, і ў 1985 годзе вярнуўся ў Оксфард ужо прафесарам. Адзін год ён правёў у Стэнфардскім універсітэце, а з 1998 года перайшоў на працу ў Імперскі каледж Лондана.
З 2014 года працуе ва Універсітэце штата Нью-Ёрк у Стоўні-Брук.
У 2012 годзе за заслугі ў галіне матэматыкі Сайман Дональдсан быў узведзены ў рыцарскае званне.
Узнагароды
правіць- 1984 — Прэмія Уайтхеда
- 1986 — Філдсаўская прэмія
- 1994 — Прэмія Крафарда
- 2006 — Міжнародная прэмія караля Фейсала
- 2008 — Прэмія Немерса па матэматыцы
- 2009 — Прэмія Шаа
- 2014 — Breakthrough Prize in Mathematics
- 2019 — Прэмія Веблена па геаметрыі
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #101382685X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160305012502/https://www.ujf-grenoble.fr/universite/presentation/docteurs-honoris-causa/
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #101382685X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
- ↑ а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Donaldson_Simon
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.