Сакало́вічы[1] (трансліт.: Sakalovičy, руск.: Соколовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 20 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы на лініі Баранавічы—Ліда.

Вёска
Сакаловічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 811 076
Сакаловічы на карце Беларусі ±
Сакаловічы (Беларусь)
Сакаловічы
Сакаловічы (Брэсцкая вобласць)
Сакаловічы

ГісторыяПравіць

У 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 1 вясковец.

Да 17 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2].

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3].

НасельніцтваПравіць

  • 113 двароў, 295 жыхароў (1897)
  • 62 двары, 341 жыхар (1909)
  • 28 дамоў, 150 жыхароў (1921)
  • 256 жыхароў (1959)
  • 30 двароў, 22 жыхары (1998)
  • 14 гаспадарак, 28 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць