Саколда
Саколда (польск.: Sokołda) — рака ў Польшчы, правы прыток Супраслі, басейн Нарава. Даўжыня 44,1 км. На рацэ горад Сакулка.
Саколда | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 464 км² |
Вадацёк | |
Вусце | Супрасль |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Супрасль → Нараў → Вісла → Гданьская бухта |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва Саколда — балцка-яцвяжскага паходжання. Пра гэта сведчыць элемент -da у назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[2].
Яцвяжскае *udā адносіцца да балцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved-, з якой звязаныя лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo «вада». Варыянты гэтай асновы — у балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega, Vadaktis, пасожская Удага, падняпроўская Ведаса і пад.[3]
Апроч Саколды, другая аснова -da і ў рачных назвах Ясельда, Грыўда, Нёўда, Сёгда, Голда. Гэтыя назвы паказваюць арэал менш-больш паміж Навагрудкам на ўсходзе, Беластокам на захадзе і Івацэвічамі на поўдні. У гэтым арэале таксама сканцэнтраваныя гідронімы яцвяжскага паходжання: Свіцязь, Сіпа, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), у якіх бачны пераход усходнябалцкага š, ž у заходнябалцкае s, z.
Прамы аналаг назвы Саколда — літоўскія рачныя назвы Sakal-upis (засведчаныя сама менш тры такія гідронімы), ад літ. sakalas «сокал» i upė «рака»[4]. Адпаведна, Саколда значыла «Сакаліная рака», гэта была рака, дзе назіралі асабліва шмат сокалаў.
«Яцвяжскасць» рачной назвы Саколда кажа пра тое, што ў яцвяжскай мове мела быць слова для «сокала», роднаснае літоўскаму слову.
Апроч Саколды, на поўнач ад Беластока такія балцкія (меркавана яцвяжскія) рачныя назвы, як Голда, Кумялка, Нерасль, Супрасль, Бебра (Бебжа).
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157, 169—170, 178, 211.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 287.