Сакулка
Саку́лка (польск.: Sokółka, традыцыйная беларуская назва — Сако́лка) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Сакулка.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Беластока, на рацэ Саколда, за 16 км ад беларуска-польскай граніцы, ля заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога 19 (Беласток — Жэшаў). Чыгуначная станцыя на лініі Варшава — Гродна.
Назва
правіцьНазва Сакулкі пайшла ад назвы ракі Саколда, на якой паселішча стаіць. У сваю чаргу, Саколда — балцка-яцвяжскага паходжання. Пра гэта сведчыць элемент -da ў назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[2]. Адпаведна, Саколда значыла «Сакаліная рака», гэта была рака, дзе назіралі асабліва шмат сокалаў.
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Саколку (Сухолду) датуецца 1524 годам, калі вялікі князь Жыгімонт надаў сваёй жонцы Боне Гарадзенскую пушчу[3]. У першай палове XVI стагоддзя тут існаваў велікакняжацкі паляўнічы двор. З XVI стагоддзя ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. У 1565 годзе ў Саколцы збудавалі драўляны касцёл. З канца XVI стагоддзя ў Гарадзенскай эканоміі.
10 студзеня 1609 года Саколка атрымала магдэбургскае права. У 1679 годзе ў ваколіцах Саколкі пачалі сяліцца ваенныя-татары.
У другой палове XVIII стагоддзя Антоні Тызенгаўз пасяліў у Саколцы рамеснікаў, разбудаваў мястэчка. З 1793 года цэнтр Саколкаўскага павета Гарадзенскага ваяводства. У час паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 годзе была месцам збору паўстанцаў Гарадзеншчыны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе ўвайшла ў склад Прусіі, а з 1807 года — у Расійскай імперыі; цэнтр павета. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. 28 лютага 1861 года з’явіўся праект гарадскага герба: «У залатым полі трохчацвяртная выява рыцара з уздзетым угору палашом»[4].
У 1921 годзе, паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Чыгуначны вузел.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Гістарычная забудова горада канца XIX — пачатку XX стст.
- Капліца Св. Пакутніцы П. Кунцэвіч (1900)
- Касцёл Св. Антонія (1848, 1901—1904)
- Могілкі яўрэйскія (XVIII ст.), праваслаўныя (даўнія каталіцкія, XIX ст.)
- Царква Св. Аляксандра Неўскага (1850—1853)
Страчаная спадчына
правіць- Сінагога
-
Касцёл Св. Антонія
-
Касцёльная брама
-
Царква Св. Аляксандра Неўскага
-
Каплічка
-
Шыльда, прысвечаная Антонію Тызенгаўзу, на сцяне земскага музея
-
Гістарычная забудова мястэчка
-
Драўляная хата пад гонтавым дахам
-
Помнік у гонар пасялення ў Саколцы татараў
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Язэп Дашута (1890—1966), каталіцкі святар, манах-марыянін, грамадскі і культурны дзеяч, педагог.
- Антон Лявош (1896—1975) — беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч.
- Віталь Сарасек (1945—2012) — мастак[7].
- Ян Тарасевіч (1893—1961), кампазітар, піяніст, педагог.
- Гаўрыіл (Гіба) (1962—2018) — архімандрыт.
Крыніцы
правіць- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013711084-0923443?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Геральдыка беларускіх местаў 1998.
- ↑ SgKP 1890, s. 26.
- ↑ Dorota Biziuk. Sokółka. 400-lecie miasta. — Białystok: BUK, 2009. ISBN 978-83-61128-35-9. — S. 15.
- ↑ Tichoniuk A. Witalis Sarosiek — Sokólski Bruegel, Hajnowka.pl, 8.10.2014.http://www.hajnowka.pl/miasto-i-okolice/aktualnosci/84-kultura-i-sztuka/6955-witalis-sarosiek-sokolski-breugel.html.
Літаратура
правіць- Саколка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 390. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Цітоў А. Саколка // Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Sokółka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 26—28.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сакулка
- Саколка на сайце Radzima.org