Сакота (горад)

горад у Нігерыі

Сако́та — горад у Нігерыі, з 1976 г. адміністрацыйны цэнтр штата Сакота.

Сакота
Сакота
Краіна
Штат
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 145 км²
Вышыня цэнтра
480 м
Насельніцтва
104 200 чалавек (1969)
Часавы пояс
Сакота на карце Нігерыі
Сакота (горад) (Нігерыя)
Сакота (горад)

Горад знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Нігерыі, за 80[1] км у напрамку на поўдзень ад мяжы, у даліне ракі Сакота (прыток Нігера). Насельніцтва горада ў 1981 годзе складала каля 100 000[2] чалавек. Горад з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог і гандлёва-размеркавальным цэнтрам рэгіёна па вырошчванню рысу, арахісу, цукровага трыснягу, бавоўны і жывёлагадоўлі. У Сакота дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, вытворчасць цэменту, апрацоўка скур і інш. Дзейнічае ўніверсітэт Асмана дан Фодзіа (англ.: Usmanu Danfodiyo University)[1].

Гісторыя правіць

Горад заснаваны ў 1804 годзе. У XIX стагоддзі з'яўляўся сталіцай дзяржавы Сакота.

Насельніцтва правіць

  • 1969 год — 104 200[3] чал.
  • 1981 год — каля 100 000[2] чал.
  • 2006 год — 428 760 чал. (вобласць мясцовага самакіравання)[1]

Зноскі

  1. а б в Sokoto // Encyclopædia Britannica (англ.)
  2. а б Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 372. — 671 с. с илл.
  3. Сокото (город в Нигерии) // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. (руск.)

Літаратура правіць

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 372. — 671 с. с илл. (руск.)

Спасылкі правіць