Сакратар вялікі літоўскі

Сакратары вялікія літоўскія (лац.: secretarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню згадваецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя з іх. З другой паловы 16 стагоддзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасць не была звязана проста са справаводствам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншыя). Некаторыя сакратары вялі дакументацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазней рабілі рэгенты.

Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асоб, вёў спецыяльна даручаныя справы.

Сакратар вялікі свецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагоддзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага свецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1764.

Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (духоўных)

правіць
Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія сакратары літоўскія
1671 1684 Канстанцін Казімір Бжастоўскі
(Konstanty Kazimierz Brzostowski)
  Паступіў на смаленскага біскупа
10 верасня
1684
28 жніўня
1698
Вінцэнт Станіслаў Валовіч
(Wincenty Stanisław Wołłowicz)
  Памёр
1698 1704 Ян Мікалай Згерскі
(Jan Mikołaj Zgierski)
 
18 красавіка
1704
1713 Павел Францішак Сапега
(Paweł Franciszek Sapieha)
  Паступіў на жамойцкага біскупа
15 снежня
1713
15 лістапада
1724
Міхал Геранім Анцута
(Michał Hieronim Ancuta)
 
18 лістапада
1724
1736 Юзаф Міхал Карп
(Józef Michał Karp)
  Паступіў на жамойцкага біскупа
20 студзеня
1736
1740 Антоні Дамінік Тышкевіч
(Antoni Dominik Tyszkiewicz)
  Паступіў на жамойцкага біскупа
10 чэрвеня
1740
1748 Антоні Юзаф Война
(Antoni Józef Wojna)
  Памёр
14 чэрвеня
1748
1755 Антоні Эразм Валовіч
(Antoni Erazm Wołłowicz)
  Паступіў на луцкага біскупа
25 мая
1755
1762 Ян Дамінік Лапацінскі
(Jan Dominik Łopacińskii)
  Паступіў на жамойцкага біскупа
12 сакавіка
1762
1782 Томаш Ігнацы Зянковіч
(Tomasz Ignacy Zienkowicz)
 
10 жніўня
1782
1793 Ежы Антоні Палубінскі
(Jerzy Antoni Połubiński)
 

Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (свецкіх)

правіць
Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія сакратары літоўскія
24 снежня
1764
1773 Яўхім Храптовіч
(Joachim Chreptowicz)
  Паступіў на літоўскага падканцлера
27 красавіка
1773
1778 Андрэй Агінскі
(Andrzej Ignacy Ogiński)
  Паступіў на троцкага кашталяна
13 мая
1778
1781 Міхал Ежы Мнішак
(Michał Jerzy Mniszech)
  Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
23 мая
1781
1793 Фрыдэрык Юзаф Машынскі
(Fryderyk Józef Moszyński)
  Паступіў на вялікага кароннага маршалка
1793 1795 Валерыян Тэнгаборскі
(Walerian Tęgoborski)
  Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць