Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя (да 1826 года — Саксен-Кобург-Заальфельдская) — галіна Эрнесцінскай лініі старажытнай саксонскай дынастыі Ветынаў, якая кіравала ў некаторых дзяржавах Еўропы і з'яўляецца кіруючай дынастыяй у Бельгіі і Вялікабрытаніі.
Саксен-Кобург-Гота | |
---|---|
Родапачынальны дом | Эрнесцінская лінія Ветынаў |
Заснавальнік | Эрнст I, герцаг Саксен-Кобург-Гоцкі |
Год заснавання | 1826 |
Малодшыя лініі | |
Тытулы | |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы Саксен-Кобург-Гота на Радаводзе |
У лістападзе 1826 года ўладарныя германскія князі прыйшлі да кампрамісу: Эрнст Саксен-Кобург-Заальфельдскі саступіў Заальфельд галіне Саксен-Мейнінген і атрымаў Готу. Пасля ён стаў Эрнстам I, герцагам Саксен-Кобург-Гоцкім.
На брытанскі трон Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя ўступіла пасля смерці каралевы Вікторыі ў 1901 годзе, калі каралём стаў яе сын ад Альберта Саксен-Кобург-Гоцкага Эдуард VII. У канцы Першай сусветнай вайны сын і пераемнік Эдуарда Георг V пазбавіўся ад нямецкай назвы, пераназваўшы дынастыю з Саксен-Кобург-Гоцкай у Віндзорскую (1917). Нашчадства цяперашняй каралевы Елізаветы II і яе мужа герцага Эдынбургскага фактычна ўжо належыць да дацкай дынастыі Глюксбургаў. Іх прозвішча па дакументах — Маўнтбетэн-Віндзар, бо Філіп перад шлюбам прыняў англізаванае прозвішча Маўнтбетэн, па маці (якая належала да Батэнбергаў — марганатычнай галіны Гесэнскага дому). Аднак афіцыйная назва кіруючай дынастыі і пасля Елізаветы II па-ранейшаму будзе «Віндзорская».
У Бельгіі дынастыя кіруе з самага пачатку бельгійскай дзяржаўнасці — з 1831 года, калі на трон узышоў брат Эрнста I Леапольд, нашчадкі якога займаюць бельгійскі прастол дагэтуль. Дачка Леапольда Шарлота стала жонкай імператара Мексікі Максіміліяна I. Пасля Першай сусветнай вайны кароль Альберт I змяніў нямецкае прозвішча дынастыі на de Belgique (у французскім напісанні) — Van België (у нідэрландскім напісанні).
Пляменнік Эрнста Фердынанд ажаніўся з партугальскай каралевай Марыяй II. Іх нашчадкі (як члены дынастыі Браганса-Кобург) кіравалі ў Партугаліі да 1910 года, калі там была абвешчана рэспубліка.
Іншы прадстаўнік дынастыі, таксама Фердынанд, стаў царом Балгарыі, манархія ў якой пала ў 1946 годзе. Глава каралеўскага Дому Балгарыі, былы цар Сімеон II, у 2001 годзе стаў прэм'ер-міністрам краіны і заставаўся ім да 2005 года. Гэта быў першы выпадак, калі былы манарх ізноў вярнуўся да ўлады шляхам дэмакратычных выбараў.
Прадстаўніцай Саксен-Кобург-Гоцкага дому была і Ганна Фёдараўна, жонка царэвіча Канстанціна Паўлавіча. Каралеве Вікторыі яна прыпадала роднай цёткай, а першаму бельгійскаму каралю Леапольду — сястрой.
Кіраўнікі
правіцьГерцагі Саксен-Кобург-Гоцкія, 1826—1918
правіцьКаралі Бельгіі, 1830 — да нашага часу
правіць- Леапольд I (1831—1865)
- Леапольд II (1865—1909)
- Альберт I (1909—1934)
- Леапольд III (1934—1951)
- Бадуэн I (1951—1993)
- Альберт II (1993 — 2013)
- Філіп I з 2013
Князі і цары Балгарыі, 1887—1946
правіцьЛітаратура
правіць- Энциклопедический словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(недаступная спасылка)