Саламонавы астравы

Саламо́навы астравы́[1] — вулканічны архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, у Меланезіі, на ўсход ад вострава Новая Гвінея.

Саламонавы астравы
англ. Solomon Islands
Узбярэжжа вострава Рэнел
Узбярэжжа вострава Рэнел
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўБугенвіль 
Агульная плошча40 400 км²
Найвышэйшы пункт2 743 м
Размяшчэнне
7°57′53″ пд. ш. 157°04′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Саламонавы астравы (Ціхі акіян)
Саламонавы астравы
Саламонавы астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча 40,4 тыс. км². Вышыня да 2743 м (на востраве Бугенвіль), ёсць дзеючыя вулканы (Балбі, Багана). Клімат субэкватарыяльны, вельмі вільготны. Сярэднямесячныя тэмпературы ад 26 °С да 28 °C. Ападкаў выпадае ад 2300 да 7500 мм за год. Кароткія мнагаводныя рэкі. Вечназялёныя лясы, у найбольш сухіх месцах — саванна, па берагах — мангры.

Вырошчванне трапічных культур. Рыбалоўства.

Сярод насельніцтвы пераважаюць меланезійцы, якія размаўляюць на аўстранезійскіх мовах (145 тысяч), ёсць папуасы (45,4 тысячы), палінезійцы (6 тысяч), мікранезійцы (2 тысячы). Жыве таксама няшмат еўрапейцаў.

Найбуйнейшыя астравы: Бука і Бугенвіль, палітычна адносяцца да Папуа — Новай Гвінеі, астатнія — Шуазёль, Малаіта, Санта-Ісабель, Сан-Крыстобаль, Нью-Джорджыя, Рэнел, Гуадалканал, астравы Санта-Крус, складаюць асобную дзяржаву — Саламонавы Астравы ў складзе Брытанскай Садружнасці нацый.

Адкрыты для еўрапейцаў у 1568 годзе іспанскім мараплаўцам Альвара Менданья дэ Нейра.

Зноскі

Літаратура правіць