Саламон Захаравіч Кацэнбоген
Саламо́н Заха́равіч Кацэнбо́ген (28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года, Мінск, Расійская імперыя — 1 верасня 1946 года, Чалябінск, РСФСР), беларускі і савецкі філосаф і сацыёлаг, юрыст, арганізатар сацыялагічнай навукі ў Беларусі і Расіі ў 1920-х гадах. Беларуска-савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Саламон Захаравіч Кацэнбоген | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1946 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | сацыялогія, крымінальнае права, крыміналістыка |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года ў Мінску[1][2][3].
У 1899—1904 гадах быў навучэнцам адной з мінскіх гімназій[2][3]. У сярэдніх класах захапіўся палітычнай дзейнасцю (у 1904 годзе ўступіў у Бунд[4]), быў выключаны з 5-га класа з «воўчым білетам» за ўдзел у страйку гімназістаў у абарону інтарэсаў вучняў польскай нацыянальнасці[2][3]. У 1905 годзе ўдзельнічаў у антыўрадавых узброеных дэманстрацыях[2][4]. Пасля — пераехаў у Гродна, дзе ў 1910 годзе скончыў мясцовую гімназію і атрымаў атэстат сталасці[2][3].
У 1910—1914 гадах вучыўся на эканамічным факультэце (аддзяленні) Кіеўскага камерцыйнага інстытута. Падчас вучобы ў Кіеве праявіў схільнасць да «навуковых даследаванняў» і талент журналіста, рэгулярна друкаваўся ў кіеўскіх часопісах і газетах на «сацыялагічныя і палітычныя тэмы». У 1912 годзе апублікаваў манаграфію «Крестьянская война в Германии»[1][2][3][5].
У 1914—1917 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Псіханеўралагічнага інстытута ў Петраградзе[1][2][3][5].
У 1917—1921 гадах пераважна займаўся палітычна-партыйнай і дзяржаўнай дзейнасцю (не прыпыняючы пры гэтым педагагічнай дзейнасці)[1]:
- у сакавіку—лістападзе 1917 года быў намеснікам старшыні Бабруйскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў[2][6] (ад меншавікоў[6]; па іншых звестках, з’яўляўся членам Бунда ў 1904—1920 гадах[4]);
- у лютым 1919 года — ліпені 1920 года займаў пасаду народнага камісара сацыяльнага забеспячэння Літоўска-Беларускай ССР[1][2][4] (верагодна, ужо як член аб’яднанай КП(б) Літвы і Беларусі);
- у снежні 1920 года — ліпені 1921 года быў намеснікам народнага камісара асветы Беларускай ССР[1][2][4][5];
У 1920—1924 гадах уваходзіў у склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР[5]: рабіў даклад па пытаннях сацыяльнага забеспячэння на Другім Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (13—17 снежня 1920 года)[7]; выступаў з дакладам па пытаннях народнай асветы і задач партыі на Пятым з’ездзе КП(б) Беларусі (15—20 кастрычніка 1921 года)[8].
Ад моманту адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) у ліпені 1921 года да канца 1925 года працаваў у ім[1][2], быў:
- у ліку першых прафесараў гісторыі БДУ, прызначаных Дзяржаўным вучоным саветам[4][9];
- стваральнікам і загадчыкам кафедры сацыялогіі і першабытнай культуры[10], чытаў для студэнтаў факультэта грамадскіх навук курсы лекцый па генетычнай сацыялогіі, агульнай марксісцкай сацыялогіі і гісторыі першабытнай культуры[1][5];
- членам Праўлення БДУ, у склад якога быў абраны ў студзені 1922 года[5], з’яўляўся намеснікам рэктара БДУ[1][4];
- з мая 1922 года — дэканам факультэта грамадскіх навук БДУ[1][5];
- ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам музея першабытнай культуры і рэлігіі (цяпер — музей гістарычнага факультэта БДУ), які пачаў сваю працу ў сакавіку 1924 года[11].
У 1924 годзе вывучаў найноўшую філасофію і сацыялагічную літаратуру ў Германіі, працаваў у германскіх этнаграфічных музеях першабытнай культуры[1].
У лістападзе 1925 года перайшоў на працу ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (СДУ), атрымаўшы запрашэнне ўзначаліць адноўлены факультэт гаспадаркі і права і адначасова — кафедру гістарычнага матэрыялізму[1][2][3][12], у снежні 1925 года быў зацверджаны ў званні прафесара СДУ па курсе «Гістарычны матэрыялізм»[3][12]. У 1928—1932 гадах займаў пасаду рэктара СДУ (з 1930 года кіраваў гэтай установай у званні дырэктара)[1][2][4][5]. Спрыяў арганізацыі і развіццю сацыялагічнай навукі ў СГУ.
У 1932—1935 гадах быў дырэктарам Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна (ЛДПІ)[2][4]. Па ўспамінах сваякоў, па адной з версій —быў сасланы, па іншай — быў вымушаны з’ехаць разам з сям’ёй з Ленінграда на Урал, асцерагаючыся палітычных рэпрэсій, якія распачаліся пасля забойства С. М. Кірава[13].
У 1935—1939 гадах працаваў у Свярдлоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (СДПІ): са жніўня 1935 года па снежань 1936 года займаў пасаду дырэктара гэтай ўстановы[4][14][15], быў паніжаны да простага прафесара нібыта «за крытыку эканамічнай палітыкі савецкай улады»[4]. Паралельна — з чэрвеня 1936 года да лета 1937 года — узначальваў настаўніцкую атэстацыйную камісію г. Свярдлоўска, быў зняты з пасады старшыні камісіі па надуманай падставе[15].
Падчас «Вялікага тэрору» змог пазбегнуць прамых рэпрэсій, пры тым што С. З. Кацэнбоген адкрыта абвінавачваўся ў «трацкізме» і на гэтай падставе тройчы рашэннямі партсходаў СДПІ выключаўся з ВКП(б), але вышэйстаячыя партыйныя органы іх не падтрымалі[15]. На думку некаторых даследчыкаў, пазбег арышту і зняволення, дзякуючы таму, што меў асабістае знаёмства з тагачасным наркамам унутраных спраў М. І. Яжовым[15]. Але, па іншых звестках, усё ж такі арыштоўваўся НКУС у сяр. 1930-х гадоў па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай і трацкісцкай дзейнасці»[2].
З 1939 года і да самай смерці працаваў ва Уральскім дзяржаўным універсітэце (УрДУ)[2][4], у 1943 годзе арганізаваў і ўзначаліў кафедру філасофіі, на базе якой потым ва УрДУ быў створаны філасофскі факультэт[16].
Памёр 1 верасня 1946 года ў Чалябінску ў выніку хваробы, развітанне з нябожчыкам праходзіла ў Свярдлоўску ў сценах УрДУ, месца пахавання — згублена[17][18].
Асноўныя навуковыя ідэі
правіцьРабіў спробу ўвасобіць ідэі марксізму ў генетычнай сацыялогіі — кірунку сацыялогіі, у якім даследуюць узнікненне (генезіс) устойлівых сацыяльных утварэнняў (роду, сям’і, абшчыны) на аснове параўнальна-гісторычнага даследавання грамадств, якія знаходзяцца на розных ступенях развіцця[5]. Вядомыя такія яго навуковыя працы, як: «Пролетариат и крестьянство (социологический труд)» (1920), «Спорные вопросы в учении о происхождении брака и семьи» (1923), "Первобытный человек: опыт социологического анализа этнографического романа Рене Марана «Батуала» (1923), «Философские и социологические основания марксизма» (1925), «Курс марксистской социологии» (1925), «Марксизм и социология» (1925) ды інш.
У межах педагагічнай дзейнасці займаўся распрацоўкай вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі ў духу асноўных палажэнняў марксізму, у прыватнасці, матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі, пры гэтым асноўны ўхіл рабіўся на працы К. Маркса, Ф. Энгельса і Г. В. Пляханава[5].
Як сцвярджаюць даследчыкі, генетычная сацыялогія С. З. Кацэнбогена ўяўляла сабой сваеасаблівы сплаў гісторыка-сацыялагічнай думкі і першабытнай гісторыі, пры гэтым ідэі ўласна тэарытычнай сацыялогіі яшчэ не аддзяляліся ад сацыяльнай філасофіі і апошняя цалкам уключалася ў склад агульнатэарытычнай сацыялагічнай думкі[5].
Значнасць постаці для навукі ў Беларусі
правіцьС. З. Канэнбоген фактычна быў першым прафесарам-сацыёлагам у Беларусі, а яго праца «Пролетариат и крестьянство (социологический труд)», апублікаваная ў Мінску ў 1920 годзе, называецца першым гісторыка-сацыялагічным даследаваннем у Беларусі, у якім аўтар паспрабаваў ацаніць дынаміку гаспадарчага жыцця Беларусі з пазіцыі рабочага руху[5].
Бібліяграфія
правіць- Марксистская социология / С. З. Каценбоген. — 2013. — 140 с. — ISBN 5458532120.
- Вып. 2: История, философия, лингвистика: Сб. статей / Отв. ред.: С. З. Каценбоген. — Свердловск : Уральский рабочий, 1939. — 314, [2] с. — (Ученые записки Свердловского государственного педагогического института; вып. 2).
- Программа по диалектическому материализму / С. З. Каценбоген. — Саратов: Типография № 2 Нижне-Волжского крайполиграфтреста, 1930.
- Неизданные тексты, материалы и статьи / Николай Гаврилович Чернышевский, 1828―1928; под общ. ред. С. З. Каценбогена; Нижне-Волжская комиссия по празднованию 100-летия со дня рождения Н. Г. Чернышевского. — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1928. — 429, [1], VI с., [5] л. факсим., портр. — УДК 821.161.1.09(092).
- Философские воззрения Н. Г. Чернышевского / С. З. Каценбоген. — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1928.
- Марксизм и социология: курс лекций / С. З. Каценбоген. — Саратов: Правление Саратовского госуниверситета, 1926.
- Диалектический материализм и механистическое мировоззрение / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. — 1925. — № 1.
- К вопросу о проблеме закономерности исторического процесса / С. З. Каценбоген. — Мн., 1925.
- Кредитные учреждения Союза ССР и Белорусской ССР / Ф. С. Володкович, А. М. Шубин. — Мн.: Издание СНК БССР, 1925. — 90, [2] с. — (Библиотека «Советская Белоруссия» / Под ред. С. З. Каценбогена, В. Шульмана и И. А. Петровича). — УДК 336.77.07(47+57).
- Марксистская социология: курс лекций, читанных в 1924―25 академическом году на Педагогическом факультете БГУ профессором С. З. Каценбогеным: В 2 ч. — Мн.: Издание профкома рабпрос БГУ, 1925.
- Философские и социологические основания марксизма / С. З. Каценбоген. — Мн., 1925.
- Что такое марксизм: философские и социологические основания / С. З. Каценбоген. — Мн.: Белгосиздат, 1925. — 156, [1] с. — УДК 141.821/.822.
- Ленин, 1 мая и международное рабочее движение / С. З. Каценбоген; Белорусское бюро ЦК РКП(б). — Мн.: Издание Агитпропа Белорусского бюро ЦК РКП(б), 1924. — 30, [1] с., [1] л. портр. — УДК 327.321(091)+327.323(091).
- Нарысы па гісторыі першабытнай культуры / С. З. Кацэнбоген // Полымя. — 1924. — № 1.
- Белорусская Государственная и Университетская библиотека / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. ― 1923. ― № 4/5. ― С. 272―273. — УДК 025.2:027.54(476-5)(091).
- Белорусский государственный университет в 1922—23 учебном году (Итоги и перспективы) / Составил зам. ректора С. З. Каценбогин. — Мн: 1-я гостипография «Белтрестпечати» , 1922.
- Очерки по истории первобытной культуры: В 3 ч. / Генрих Кунов, Г. Левин-Дорш; Пер. с немецкого под ред., с предисл., примеч. и доп. статьями проф. С. З. Каценбогена. — Мн.: Белтрестпечать, 1923―1924.
- Первобытный человек: опыт социологического анализа этнографического романа Ренэ Марана «Батуала»: доклад, читанный в Историко-социологической секции Научного общества при Белорусском государственном университете 11 февраля 1923 г. / С. З. Каценбоген. — Мн.: Белтрестпечать, 1923. — 50 с. — УДК 821.133.1.09(092).
- Спорные вопросы в учении о происхождении брак и семьи / С. З. Каценбоген — Мн., 1923.
- Спорные вопросы генеономии / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. — 1923. — № 4—5.
- Спорные вопросы генеономии: Сложная форма брака у народа Арусси-Галласов в Абиссинии / С. З. Каценбоген — Мн., 1923.
- Белорусский государственный университет за 1921—22 академический год / Составил С. З. Каценбогин. — Мн: Государственное издательство Белоруссии, 1922.
- О Белорусской государственной университетской библиотеке / С. З. Каценбоген // Працы Беларускага дзяржаўнага універсытэту. ― 1922. ― № 2/3. ― С. 358―359. — УДК 027.54(476-25)(091).
- Пролетариат и крестьянство (социологический труд) / С. З. Каценбоген — Мн., 1920.
- Крестьянские войны в Германии / С. З. Каценбоген — К., 1912.
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Данилов А. Н., Елсуков А. Н. Каценбоген Соломон Захарович // Социологическая энциклопедия / Под. об. ред. А. Н. Данилова. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 134.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Каценбоген, Соломон Захарович // Каталог биографий людей, поэтов, писателей, известных исторических личностей [Электронный ресурс] // Obook.ru. — Веб-сайт магазина антикварных книг. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://obook.ru/биография?n=83413_каценбоген-соломон-захарович(недаступная спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б в г д е ё ж Каценбоген Соломон Захарович [Электронный ресурс] // Саратовский государственный университет. — Веб-сайт СГУ [Сохранённая копия]. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://old.sgu.ru/rectors/win/kazenbogen.htm [Режим доступа к сохранённой копии: http://web.archive.org/web/20050104181534/http://old.sgu.ru/rectors/win/kazenbogen.htm], свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Каценбоген Соломон Захарович // Уральский государственный университет в биографиях [Электронный ресурс] // Виртуальная библиотека EUNnet. — Веб-сайт Отдела электронных публикаций УРРЦИ УрГУ [Сохранённая копия]. — 10.06.2004 [Дата сохранения копии: 22.10.2007]. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://www.eunnet.net/USUbio/?base=mag&id=0710 [Режим доступа к сохранённой копии: http://web.archive.org/web/20071022120703/http://www.eunnet.net/USUbio/?base=mag&id=0710], свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Социология в Белорусском государственном университете: история, факты, документы / А. Н. Данилов, А. Н. Елсуков, Д. Г. Ротман. — Мн.: БГУ, 2006. — С. 13—16.
- ↑ а б Башко П. К. Бабруйскі савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 261.
- ↑ Другі Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 287.
- ↑ Кушнер В. Пяты з’езд КП(б)Б // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 6. — Ч. 1. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 20.
- ↑ История БГУ [Электронный ресурс] // Белорусский государственный университет. — Веб-сайт БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://www.bsu.by/main.aspx?guid=1891, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Об истории кафедры социологии [Электронный ресурс] // Факультет философии и социальных наук БГУ: кафедра социологии. — Веб-сайт ФФСН БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://ffsn.bsu.by/ru/istoriya-kafedry.html Архівавана 19 красавіка 2015., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Музей [Электронный ресурс] // Исторический факультет Белорусского государственного университета. — Веб-сайт Исторического факультета БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://www.hist.bsu.by/faculty/muzej.html, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б Саратовский государственный имени Н. Г. Чернышевского университет в 1925 году (Краткие сведения о состоянии и работе). — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1926.
- ↑ Шутов А. Каценбоген Соломон Захарович [Электронный ресурс] // Персоналии белорусской социологии. — Электронный справочник. — 06.09.2010. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/35212.html, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Директора и ректоры СГПИ — УрГПУ [Электронный ресурс] // Музей истории Уральского государственного педагогического университета. — Веб-сайт УрГПУ. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://museum.uspu.ru/persona/direktora-i-rektory, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ а б в г Попов М. В., Суворов М. В. Подготовка учительских кадров в Свердловске во второй половине 1930-х — начале 1940-х гг. // Педагогическое образование в России. — 2014. — № 7 [Электронный ресурс] // Уральский государственный педагогический университет. — Веб-сайт УрГПУ. — 29.07.2014. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://elar.uspu.ru/bitstream/123456789/1386/1/povr-2014-07-29.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Емельянов Б. В., Перцов А. В. Уральскому государственному университету 90 лет [Электронный ресурс] // Уральский федеральный университет. — Веб-сайт УрФУ. — 02.08.2010. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://elar.urfu.ru/bitstream/10995/18320/1/iuro-2010-80-02.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Исторические события рода — часть 31 [Электронный ресурс] // История рода Гриценко. Фамильный сайт. — Веб-сайт. — 18.01.2012. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://istoriyaroda.ru/semeynyiy-letopisets/istoricheskie-sobyitiya-roda-chast-31 Архівавана 6 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
- ↑ Захаров К.«Декан — это профессиональный дед». Интервью с деканом социологического факультета Геннадием Васильевичем Дыльновым [Электронный ресурс] // Саратовский государственный университет им. Н. Г. Чернышевского. — Веб-сайт СГУ. — Дата доступа: 06.09.2013. — Режим доступа: http://www.sgu.ru/massmedia/s_universitet/article/55496(недаступная спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
Саламон Захаравіч Кацэнбоген на Вікісховішчы |