Саланцы

тып глебы

Саланцы́[1] — глебы засушлівых абласцей, стэпаў і паўпустынь, якія на глыбіні да 20—80 см утрымліваюць значную колкасць солей натрыю і іншых лёгкарастваральных солей.

Саланцы фарміруюцца ва ўмовах непрамыўнога воднага рэжыму або пры рассаленні саланчакоў, пераважна разам з іншымі глебамі[1]. Саланцам уласцівы вязкасць і набраканне ў вільготным стане, вялікае ўшчыльненне і цвёрдасць у сухім стане, слупкаватая, прызматычная ці глыбістая структура іліювіяльнага гарызонту, малая водапранікальнасць, высокая рухомасць калоідаў. У верхнім гарызонце маецца 0,5—8[1] % гумусу.

Малаўрадлівыя, пакрытыя саланцовай расліннасцю глебы. Выкарыстанне сланцоў у гаспадарчых мэтах патрабуе прамыўкі, гіпсавання і ўнясення арганічных угнаенняў.

Пры пераўвільгатненні і рассаленні з саланцоў утвараюцца соладзі[2].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. Соладзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура правіць