Салар-дэ-Атакама (ісп.: Salar de Atacama) — саланчак у Паўднёвай Амерыцы, найбуйнейшы на тэрыторыі Чылі. Размешчаны ў паўднёвай частцы пустыні Атакама, у акружанай гарамі бяссцёкавай вобласці. Бліжэйшы горад размяшчаецца ў 55 км на поўнач — Сан-Педра-дэ-Атакама (вобласць Антафагаста). На ўсходзе саланчак абмежаваны галоўным хрыбтом Анд, а з захаду — другарадным хрыбтом гэтай горнай сістэмы, Кардыльера-дэ-Дамейка. У раёне саланчака размяшчаюцца некалькі вулканаў, уключаючы Ліканкабур, Акамарачы, Агуас-Кальентэс і самы актыўны чылійскі вулкан Ласкар. Усе яны знаходзяцца на ўсходнім баку саланчака, утвараючы горны ланцуг, які падзяляе два бясцёкавыя басейны. Салар-дэ-Атакама мае плошчу 3 тыс. км² і памеры каля 100 на 80 км, што робіць яго другім па велічыні ў свеце пасля саланчака Салар-дэ-Уюні ў Балівіі (10582 км²). Сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае каля 2300 м. Рэльеф саланчака даволі няроўны, што абумоўліваецца адсутнасцю на ім вады ў адрозненне ад большасці іншых саланчакоў, напрыклад таго ж Салар-дэ-Уюні, які перыядычна запаўняецца неглыбокім пластом вады. Саланчак мае некалькі запоўненых салёнай вадой лагун.

Салар-дэ-Атакама

Галер'я правіць

Спасылкі правіць