Адкрыць галоўнае меню

Салаўі[1] (Luscinia) — род птушак з атрада вераб'інападобныя (Passeriformes). У залежнасці ад падыходу да класіфікацыі адносіцца альбо да сямейства драздовых (Turdidae), альбо да сямейства мухалоўкавых (Muscicapidae).

Салаўі
Luscinia svecica volgae.jpg
Варакушка (Luscinia svecica volgae), самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luscinia

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179817
NCBI  52791
EOL  26904
FW  369340

Найбольш вядомы салавей звычайны (Luscinia luscinia); даўжыня цела 17 см з доўгімі ножкамі, вялікімі цёмнымі вочкамі, апярэнне бураватае, хвост трохі руды. Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі (да Усходу да Енісея), да Поўдню да Паўночнага Каўказа. Пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы. Жыве ў волкіх хмызняковых зарасніках, у далінах рэк. Гнёзды на зямлі або вельмі нізка, у кустах. У кладцы 4-6 зеленаватыя альбо блакітныя з плямамі яйкі. Насіджвае толькі самка 13 сутак. Сілкуецца павукамі, насякомымі, чарвякамі, ягадамі.

Зноскі

  1. Салаўі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.105