Салеевыя, касаротыя, правабаковыя марскія языкі (Soleidae) — сямейства рыб атрада камбалападобных.

Салеевыя

Салея пясчаная (Pegusa lascaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Soleidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172980
NCBI  30948
EOL  5169
FW  65852

Каля 30 родаў, некалькі дзясяткаў відаў.

Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах (у Міжземным і Чорным морах трапляюцца касарот і салея насатая), некаторыя віды — у прэсных водах. Жывуць у прыбярэжнай зоне.

Даўжыня да 60 см, маса да 4 кг. Цела падоўжанае, языкападобнае. Пярэдні край галавы закруглены і выдаецца над рылам. Вочы ў солеевых на правым боку. Ротавая шчыліна вузкая, скошаная на левы бок. Спінны і анальны плаўнікі большай часткай не злітыя з хваставым.

Кормяцца доннымі беспазваночнымі, дробнай рыбай.

Аб'ект промыслу.