Салезіяне Дона Боска (лац.: Societas Sancti Francisci Salesii, SDB) — мужчынская рымска-каталіцкая законная супольнасць, якая прысвячае сябе апостальскай і місійнай працы, перад усім службе на карысць моладзі, асабліва беднай і пакінутай. Працуюць у пастаральных і выхаваўчых установах, такіх як школы, прафесійныя навучальныя і выхаваўчыя установы, араторыі, моладзевыя цэнтры, цэнтры пакліканняў, выдавецтвы і інш.

Поўная назва Таварыства Св. Францыска Сальскага
Лацінская назва Societas Sancti Francisci Salesii
Скарачэнне SDB
Царква каталіцтва
Дэвіз Da mihi Animas cætera tolle («Дай мне душы, забяры рэшту»)
Заснавальнік Ян Боска
Дата заснавання 1859
Колькасць удзельнікаў 15952 (2010)

Гісторыя

правіць

Заснаваныя ў Італіі ў 1859 годзе святым Янам Боска, які ўсё сваё жыццё прысвяціў працы для дабра маладых людзей, выхоўваючы з іх сумленных грамадзян і добрых хрысціян. Ён арганізаваў для іх араторыі (месцы вучобы, гульні, малітвы і працы), а таксама школы, якія давалі магчымасць атрымаць прафесію і вучыцца далей. Са сваіх выхаванцаў Ян Боска заснаваў Таварыства Св. Францыска Сальскага, члены якога пакліканы працягваць справу Айца.

Салезіяне ў Беларусі

правіць

На сучасную тэрыторыю Беларусі салезіяне прыехалі каля 1920 года і працавалі ў мястэчку Дварэц (Гродзенская вобласць), дзе адкрылі цяслярскую школу.

Зараз на тэрыторыі Беларусі працуе 11 салезіянаў. Асноўныя цэнтры знаходзяцца ў Мінску і Смаргоні. Таксама салезіяне працуюць у Багданаве, Барунах, Бараўлянах, Дзятлаве, Жупранах[1][2].

Наступнікі Дона Боска

правіць

Зноскі