Салонікі
Сало́нікі[1], Саланікі[1] або Фесалонікі[1] (грэч. Θεσσαλονίκη, англ.: Thessaloniki, балг.: Солун, турэцк.: Selanik) — другі па велічыні горад Грэцыі з насельніцтвам разам з прыгараднымі тэрыторыямі больш 800 тысяч чалавек (даныя 2001 г.).
Горад
Салонікі
Θεσσαλονίκη
| ||||||||||||||||||||||||||||
У наваколлях Салонік размешчана вялікая колькасць невялікіх населеных пунктаў, якія ўлетку з’яўляюцца месцам турызму, а ўзімку — звычайнымі аграрнымі вёскамі.
У Салоніках размешчаныя аэрапорт і буйны марскі порт, які па сваім эканамічным значэнні займае другое месца пасля Афін.
Гісторыя горада
правіцьАнтычны перыяд
правіцьГорад Салонікі быў заснаваны царом Македоніі Касандрам у 315 г. да н. э.. Жонкай цара Касандра была зводная сястра Аляксандра Вялікага — Фесалоніка, імем якой цар назваў новы горад, аб’яднаўшы ў яго 26 драбнейшых паселішчаў, існаваўшых у той час уздоўж берагоў Тэрмічнага заліва. Менавіта тады горад і набыў свой эліністычны характар, які захоўваўся ў агульных рысах да канца 15 стагоддзя.
Візантыйская імперыя
правіцьАсманская імперыя
правіцьРээлінізацыя
правіцьГорад быў адваяваны грэкамі толькі падчас Балканскіх войн 1912—1913 гг. Пасля генацыду яўрэйскага народа ў гады другой сусветнай вайны і адтоку турэцкага насельніцтва Салонікі ізноў сталі практычна цалкам грэчаскім горадам.
Славутасці
правіцьГалоўны архітэктурны знак горада — Белая вежа, пабудаваная на беразе заліва ў XV ст. на падмурках больш старажытных будынкаў. Крэпасць і вежы, панавальныя над гістарычнай часткай горада, ставяцца да XIV ст. Адзін з найстаражытных будынкаў у горадзе — захаваўшыяся часткі палаца імператара Галерыя, улучальныя трыўмфальную арку і маўзалей IV ст.
Салонікі багатыя помнікамі раннехрысціянскага і візантыйскага дойлідства, якія занесеныя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Салонікі, Саланікі, Фесалонікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 114—115. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салонікі
- Даведнік па Салоніках Архівавана 15 жніўня 2018.