Сальваторэ Квазімада

Сальваторэ Квазімада[7] (італ.: Salvatore Quasimodo; 20 жніўня 190114 чэрвеня 1968) — італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1959) «За лірычную паэзію, якая з класічнай жвавасцю выказвае трагічны досвед нашага часу».

Сальваторэ Квазімада
італ.: Salvatore Quasimodo
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 жніўня 1901(1901-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1968(1968-06-14)[5][1][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Bice Donetti[d] і Maria Cumani Quasimodo[d]
Дзеці Alessandro Quasimodo[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, журналіст, літаратурны крытык, крытык
Кірунак hermeticism[d]
Мова твораў італьянская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
salvatorequasimodo.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Вучыўся ў Рымскім політэхнічным інстытуце. 3 1941 прафесар Міланскай кансерваторыі імя Дж. Вердзі.

Творчасць правіць

У 1930-я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (зборнікі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы габой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфашысцкага Супраціўлення звярнуўся да сацыяльнай рэчаіснасці (зборнікі «I надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваеннай творчасці пераважаюць грамадзянскія і патрыятычныя тэмы, вера ў народ (зборнікі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэчаскай мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія.

На беларускую мову асобныя творы Сальваторэ Квазімада пераклалі Янка Сіпакоў[8], Язэп Семяжон, Лявон Баршчэўскі.

Творы правіць

  • Acque e terre (1930)
  • Oboe sommerso (1932)
  • Erato e Apòllìon (1938)
  • Poesie (1938)
  • Ed è subito sera (1942)
  • Con il piede straniero sopra il cuore (1946)
  • Giorno dopo giorno (1947)
  • La vita non è sogno (1949)
  • Il falso e vero verde (1954)
  • La terra impareggiabile (1958)
  • Il poeta e il politico e altri saggi (1960)
  • Dare e avere (1966)

Пераклад на беларускую мову правіць

Выбраная лірыка. Пераклад з іт. Лявона Баршчэўскага. Мн.: Зміцер Колас, 2022 («Паэты планеты»).

Зноскі

  1. а б Salvatore Quasimodo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Salvatore Quasimodo // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. а б QUASIMODO, Salvatore // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 18 кастрычніка 2021.
  5. Квазимодо Сальваторе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Квазимодо Сальваторе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Поўнае напісанне імя і прозвішча Сальваторэ Квазімада ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.206.
  8. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура правіць

  • Логіш С. Квазімада // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.