Сальманелёз — заражэнне страўнікава-кішачнага тракту энтэрабактэрыямі  (бел.) роду сальманела  (англ.). Назву атрымала ад прозвішча адкрывальніка бактэрыі Дэніела Сальмона  (англ.). Найчасцей распаўсюджваецца ў высокаразвітых гарадах з адзіным парадкам харчовага забеспячэння. Крыніцай ёсць свойскія жывёлы. Найбольш небяспечным бактэрыяносьбітам для немаўлят з'яўляюцца дарослыя людзі праз брудныя рукі і прадметы догляду.

Сальманелёз
Salmonella typhimurium
Salmonella typhimurium
МКХ-10 A02.002.0
МКБ-10-КМ A02.0, A01.4, A01.3, A02.2, A01.2, A01.1, A01.0, A02.9, A02.1 і A02.8
МКХ-9 003.0003.0
МКБ-9-КМ 003.0[1][2]
DiseasesDB 11765
MedlinePlus 000294
MeSH D012480
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Найбольш дзейснымі спосабамі прадухілення заражэння ёсць мыццё рук перад ежай, захоўванне мяса і птушкі на асобнай паліцы халадзільніка ва ўпакаваным выглядзе, мыццё яек з мылам перад прыгатаваннем, дастатковая тэрмічная апрацоўка мяса, выкарыстанне асобных дошкі і нажа для апрацоўкі сырога мяса.

Прычыны правіць

Заражэнню спрыяюць прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, ужыванне недастаткова праваранага мяса, таксама недавараных і недасмажаных яек.

Праявы правіць

Праходзіць з павышэннем тэмпературы, млоснасцю, ванітамі і шматразовым паносам[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
  3. Барыс Пракопчык. Хвароба, спароджаная цывілізацыяй // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2008. — № 36 (92). — С. 7.

Літаратура правіць