Саляная (хлорыставадародная) кіслата — HCl, раствор хлоравадарода ў вадзе; моцная аднаасноўная кіслата. Бескаляровая (тэхнічная саляная кіслата жаўтлявая з прычыны дамешкаў Fe, Cl2 і іншага), «дыміць» на паветры, з’едлівая вадкасць. Максімальная канцэнтрацыя пры 20 °C раўняецца 38 % па масе, шчыльнасць такога раствору 1,19 г / см ³. Малярная маса 36,46 г / моль. Солі салянай кіслаты называюцца хларыдамі.

Саляная кіслата
Мадэль малекулы хлоравадарода
Агульныя
Эмпірычная формула HCl
Знешні выгляд Празрыстая вадкасць
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) Вадкасць
Малярная маса 36.46 г/моль
Шчыльнасць 1.19 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -30 °C °C
Тэмпература кіпення 48 °C °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 7647-01-0
Рэг. нумар EINECS 933-977-5
RTECS MW4025000
Бяспека
ПДК 5 мг/м³
Таксічнасць 3 клас небяспекі
Піктаграмы СГС Піктаграма «Карозія» сістэмы СГСПіктаграма «Клічнік» сістэмы СГСПіктаграма «Небяспека для здароўя» сістэмы СГСПіктаграма «Наваколле» сістэмы СГСПіктаграма «Чэрап і скрыжаваныя косткі» сістэмы СГС
NFPA 704

Паколькі яна была ўпершыню атрымана з каменнай солі ў адпаведнасці з метадамі Іагана Рудольфа Глаўбера, Саляная кіслата гістарычна называлася еўрапейскімі алхімікамі салянай (адбылася ад солі)

Атрыманне

правіць

Так як саляная кіслата гэта раствор хлоравадароду (газ) у вадзе, то для яе атрымання трэба растварыць у вадзе хлоравадарод. Таксама яе можна атрымаць шляхам хімічнай рэакцыі вадкасцяў, так, каб у выніку атрымаўся ўжо раствораны ў вадзе хлоравадарод. Хлоравадарод у сваю чаргу атрымліваюць наступнымі метадамі:

Шляхам злучэння хлору з вадародам:

 

Часцей за ўсё сінтэз робяць пад вялікай тэмпературай і часам пад ціскам. Паколькі рэакцыя экзатэрмічная, устаноўку называюць хлоравадароднай печчу або HCl-гарэлкай. Выраблены хлорысты вадарод паглынаецца дэіанізаваннай вадой, у выніку атрымліваецца хімічна чыстая саляная кіслата. Гэтая рэакцыя можа даць вельмі чысты прадукт, напрыклад, для выкарыстання ў харчовай прамысловасці.

Таксама дастаткова чыстую саляную кіслату можна атрымаць шляхам рэакцыі хларыду кальцыя і сернай кіслаты:

 

Сульфат кальцыя не забруджвае раствор салянай кіслаты бо не раствараецца ў вадзе і выпадае белым асадкам.

Хімічныя ўласцівасці

правіць
 
Рэакцыя салянай кіслаты і аміяку, утвараецца туман з хларыду амонію
  • Узаемадзеянне з металамі, якія стаяць у электрахімічным шэрагу металаў да вадарода з утварэннем солі і вылучэннем газападобнага вадароду:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  • Рэагуе з аміякам і фасфінам з утварэннем соляў амонію і фасфанію. Напрыклад хларыд амонію можна атрымаць нейтралізацыяй салянай кіслаты водным растворам аміяку:

 

Гэтая рэакцыя — якасная рэакцыя на аміяк

Літаратура

правіць