Салянка (род раслін)

Саля́нка[4] (Salsola) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Салянка (род раслін)

Salsola sodaтыпавы від роду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salsola L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20654
NCBI  151233
EOL  38063
GRIN  g:10668
IPNI  6983-1

Батанічнае апісанне

правіць

Аднагадовыя травы, дрэвы, кусты, паўкусты з прамастойнымі або галінастымі сцёбламі. Вшыня ад 0,3 да 5 м. Лісце дробнае, мясістае, вузкае. Кветкі непрыкметныя, размешчаныя ў пазухах лісця або сабраныя ў коласападобных і мяцёлкавых суквеццях. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Расліны роду распаўсюджаны ў паўпустынях і пустынях Афрыкі і Еўразіі. Заносныя (інтрадукцыйны) віды ў Аўстраліі і Амерыцы. Растуць на саланчаках, саланцах, пясках. Трапляюцца ўздоўж дарог, на пустках, каля жылля.

Род налічвае каля 174 відаў[5].

Некаторыя віды:

Від Salsola brachiata Pall. цяпер змешчаны ў манатыпны род Pyankovia пад назвай Pyankovia brachiata.

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін, корму авечкам, вярблюдам, козам. Некаторыя віды салянак выкарыстоўваюцца для замацавання пясчаных глеб. Кусты і дрэвы выкарыстоўваюцца ў якасці паліва.

У медыцыне

правіць

Салянка Рыхтэра (Salsola richteri) (чэркез) утрымлівае ў пладах, лісцях і кветках алкалоіды сальсалін і сальсалідзін, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні гіпертаніі[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera Electronic version 1.0. Entry for Salsola L. (англ.). International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 29 студзеня 2011.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. The Plant List (2013): Salsola
  6. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera Electronic version 1.0. Entry for Salsola L. (англ.). International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 29 студзеня 2011.
  7. Солянка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць