Салігорскі раён
Салігорскі раён — адміністрацыйна-тэрыятарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Салігорск.
Салігорскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Салігорск | ||||
Кіраўнік | Андрэй Леанідавіч Жайловіч[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 62,54 %, руская 32,39 % Размаўляюць дома: беларуская 27,64 %, руская 64,08 %[2] |
||||
Насельніцтва |
134 608 чал.[3] (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 54,7 чал./км² (4-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 88,87 %, рускія — 7,08 %, украінцы — 1,0 %, іншыя — 3,05 %[2] |
||||
Плошча |
2 498,91[4] (2-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
141 м[5] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца на самым поўдні Мінскай вобласці. Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Мінскай вобласці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці.
Асноўныя рэкі — Морач, Случ. Найбольшыя азёры — Даманавіцкае, Саковіцкае і Святое.
Гісторыя
правіцьЗ’яўленне першых паселішчаў у гэтай мясцовасці датуецца 9—5 тыс. да н. э. У час плямённых аб’яднанняў тут сяліліся дрыгавічы. У эпоху Ранняга Сярэднявечча тэрыторыя горада ўваходзіла ў склад Тураўскага, Кіеўскага і Тураўска-Пінскага княстваў. Пазней гэтыя землі далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўваходзілі ў склад Слуцкага княства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснага Салігорска апынулася пад уладай Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У Першую сусветную вайну з 18 лютага да сярэдзіны снежня 1918 года раён Случы займалі войскі кайзераўскай Германіі.
З 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР. Адміністрацыйны раён тут утвораны 17 ліпеня 1924 года, першапачаткова пад назвай Старобінскага. 25 снежня 1962 года Старобінскі раён скасаваны. 6 студзеня 1965 года раён адноўлены як Салігорскі. На момант аднаўлення раён уключаў горад абласнога падпарадкавання Салігорск, гарадскія пасёлкі Чырвоная Слабада, Старобін, Акцябрскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадварэцкі, Новацярушскі, Пагосцкі, Першамайскі, Рожанскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі, Яскавіцкі сельсаветы. 30 красавіка 1965 года ў склад раёна перададзены Хорастаўскі сельсавет Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, 14 жніўня 1979 года — Гаўрыльчыцкі сельсавет таго ж раёна. 23 сакавіка 1987 года скасаваны Новацярушскі сельсавет, а з часткі Хорастаўскага сельсавета ўтвораны Гоцкі сельсавет. 30 сакавіка 2006 года скасаваны Першамайскі сельсавет[6]. 31 ліпеня 2006 года горад Салігорск і Салігорскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года Старобінскі і Чырвонаслабодскі пассаветы рэарганізаваны ў сельсаветы, скасаваны Пагосцкі, Чапялёўскі і Яскавіцкі сельсаветы[7]. 29 снежня 2009 года скасаваны Рожанскі сельсавет[8], 28 мая 2013 года — Гаўрыльчыцкі сельсавет.
Дэмаграфія
правіцьНасельніцтва раёна станам на 1 студзеня 2017 года складала 134 608 чалавек (улічваючы насельніцтва Салігорска, якое складае 106 839 чал.)[3].
Транспарт
правіцьПраз раён праходзяць аўтамагістраль Слуцк — Мікашэвічы, чыгунка, якая злучае станцыю Салігорск са станцыяй Слуцк.
Сродкі масавай інфармацыі
правіцьМясцовая прэса прадстаўлена наступнымі выданнямі:
- Недзяржаўная штотыднёвая газета «Лідар-Прэс», руск.: «Лидер-Пресс». Выдаецца з верасня 1993 г. Выходзіць на 32 палосах фармата А3. Наклад — 12 тыс. экз.(2011). Заснавальнік — ААТ «Энергія».
- Рэгіянальная газета «Інфа-Кур’ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавіку 2001 г. Выдаецца на 24 палосах фармата А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпісцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознічнага гандлю.
- Грамадска-палітычная штотыднёвая газета «Шахцёр». Заснавальнік — Салігорскі раённы выканаўчы камітэт.
- Ведамасная газета «Калійшчык Салігорска». Выдаецца са студзеня 1974 г. Наклад — 3 тыс. экз.(2009). Заснавальнік — ААТ «Беларуськалій».
У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання «Наша радыё» (па 40 хвілін 5 дзён на тыдзень).
Тэлебачанне прадстаўлена Салігорскім тэлевізійным каналам.
Вядомыя асобы
правіць- Галіна Кліменцьеўна Макарава (1919—1993) — беларуская і савецкая актрыса тэатра і кіно (нарадзілася ў п. Старобін).
- Віктар Сазонавіч Пратасеня (1925—2001) — мастак (нарадзіўся ў вёсцы Пагост).
- Ціт Пятровіч Пратасеня (1902—1965) — савецкі вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар ветэрынарных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (нарадзіўся ў вёсцы Пагост).
- Аркадзь Чарнышэвіч (1912—1967) — беларускі пісьменнік (нарадзіўся ў в. Кулакі).
- Рыгор Васілевіч Шкраба (1919—1997) — беларускі крытык, літаратуразнавец.
- Леанід Яўгенавіч Якубовіч — паэт.
- Іван Іванавіч Галаваты (нар. 1976) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
- Марыя Мацюкевіч (1949, в. Вялікія Заўшыцы — 2003) — беларуская настаўніца, кіраўніца салігорскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы[9].
Крыніцы
правіць- ↑ http://soligorsk.gov.by/ru/sub/
- ↑ а б Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ а б Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2017. Праверана 15 мая 2017.
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188 Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района Архівавана 26 лістапада 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 25 лістапада 2018.
- ↑ Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 496—497.