Салігорск (станцыя)
Саліго́рск (трансліт.: Salihorsk, руск.: Солигорск)[1] — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Салігорску на лініі Салігорск - Слуцк.
Станцыя | |
Салігорск | |
---|---|
Беларуская чыгунка | |
![]() Вакзал, г.Салігорск | |
Аддзяленне чыг. | Магілёўскае аддзяленне |
Дата адкрыцця | 1984 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100063 |
![]() |
Станцыя Салігорск - тупіковая, выкарыстоўваецца толькі для пасажырскіх перавозак.
Штодзённа са станцыі адпраўляюцца цягнікі:
- Рэгіянальныя лініі эканомкласа
- 6520 Салігорск — Асіповічы 1
- 6522 Салігорск — Асіповічы 1
- 6524 Салігорск — Асіповічы 1
- 6526 Салігорск — Асіповічы 1
- 6528 Салігорск — Асіповічы 1
- Міжрэгіянальныя лініі эканомкласа
- 614Б Салігорск — Магілёў — Масква/Санкт-Пецярбург
Будынак вакзала (вул. Ленінскага Камсамола, 38), у якім адначасова размешчаны аўтобусныя і чыгуначныя касы, уведзены ў эксплуатацыю ў 1984 годзе. Асаблівасць вакзалу - ён пабудаваны перпендыкулярна чыгуначным пуцям.
Ранейшы будынак вакзала станцыі Салігорск знаходзіўся ў іншым месцы - на сучасным перакрыжаванні вуліц У.Леніна і К.Заслонава, знесены ў 2006 годзе.
Білетныя касы на станцыі Салігорск працуюць з 6.00 да 22.30 штодня[2].
Зноскі
- ↑ Салігорск (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- ↑ Станция Солигорск // Белорусская железная дорога
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салігорск (станцыя)
- Салігорск (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь