Салідарнасць (газета)

«Салідарнасць»беларуская газета. Недзяржаўнае выданне, друкаваны орган Беларускага Незалежнага прафсаюза. Заснавана Іванам Вацлававічам Юргевічам у красавіку 1991 года ў Салігорску.[1] Гэта было першае незалежнае выданне Салігорска. Першыя нумары былі звярстаныя ў Салігорскай тыпаграфіі Рыгорам Сачыловічам.[2] Галоўнымі рэдактарамі ў розныя перыяды былі Уладзімір Дуброўскі, Рыгор Сачыловіч, Віктар Бабаед і Віталій Мурылёў. Выданне ўвесь час падвяргацца ганенням і пераследу ўладаў.[3][4][5][6] У ёй друкаваліся артыкулы як на рускай, так і на беларускай мовах. Галоўны рэдактар «Салідарнасці» Аляксандр Старыкевіч(польск.) бел.[7], былы галоўны рэдактар прафсаюзнай газеты «Беларускі час», якога звольніў новы прафсаюзны старшыня Леанід Козік, адданы Лукашенка.[8]

«Салідарнасць»
Салідарнасць-Salidarnasc.gif
Арыгінальная
назва
Салідарнасць
Тып газета
Фармат А3

Краіна
Галоўны рэдактар Аляксандр Старыкевіч(польск.) бел.
Заснавана сакавік 1991
Мова руская, беларуская
Вэб-сайт gazetaby.com

Газета аднавіла выпуск 24 красавіка 2003 года пасля сямімесячнага перапынку на 16 старонках A3 накладам у 10000 асобнікаў.[8] Наклад газеты ў 2005 годзе складаў 5400 асобнікаў.

3 чэрвеня 2003 года выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасці»: такім чынам рэдакцыя падтрымала «БДГ», якую таксама забараняў рэжым Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..[9]

Эвалюцыя газеты ў розныя перыяды

Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года газета зачынілася, таму што і «Белпошта», і «Белсаюздрук[прыбраць шаблон]» адмовіліся яе распаўсюджваць — газета засталася без сродкаў да існавання.[10][11] З 8 лютага 2006 года газета выходзіць толькі ў інтэрнет-версіі.[12]

У дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года большасць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, якія асвятлялі іх ход, былі заблакаваныя, у тым ліку «Салідарнасць».[13]

У красавіку 2011 года «Салідарнасць» атрымала папярэджанне ад пракуратуры за «дыскрэдытацыю» нацыі пры асвятленні выбуху у мінскім метрапалітэне.[14]

На новы 2012 год «Салідарнасць» абнавіла веб-сайт.[15]

Са жніўня 2020 года сайт «Салідарнасці» заблакаваны ў Беларусі.[16][17] З 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта.[18]

УзнагародыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. НПГБ: Сборник материалов по истории Независимого профсоюза горняков Беларуси. А.Довнар, Р.Ерошеня, Мн., ООО"Зималето". 2011, 340 ст. - https://belnp.org/storage/app/media/Files/Doc_tu/SbornikNPGB.pdf
  2. Интервью с редактором первой Солигорской независимой газеты - https://www.youtube.com/watch?v=-KiGU9lWG0s
  3. Незалежна газета «Салiдарнасць» призупинила вихід (укр.) . Украінскі Хельсінкскі саюз правоў чалавека(укр.) бел. (29 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2009. Праверана 6 сакавіка 2021.
  4. Хашчавацкі, "Салідарнасць" і "Гродзенская праўда" на разглядзе савета пры ЦВК (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 6 сакавіка 2021.
  5. Белоруская газета «Салiдарнасць» вынуждена печататься в Смоленске (руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 6 сакавіка 2021.
  6. Dimiter Kenarov (2012-03-02). "Tongue Oppressor" (in en). Columbia Journalism Review(руск.) бел.. https://www.cjr.org/feature/tongue_oppressor.php?page=all&print=true. Retrieved on 2014-01-23. 
  7. Кіщак, Віктор Недовіра, хаос та паніка. Як дезінформація впливає на людей і що з цим робити (укр.) . EU Neighbours (17 красавіка 2020). — ««Дезінформація – це страшна загроза, і вона стосується не лише тих, хто малоосвічений чи не розбирається в політиці. Насправді, під ударом усі», - резюмує Олександр Старикевич, головний редактор білоруського онлайн-медіа «Солідарність».»  Праверана 7 сакавіка 2021.
  8. 8,0 8,1 Persecution of the press in the Republic of Belarus (англ.) . Парламенцкая асамблея Савета Еўропы(укр.) бел.. — «Trade union newspaper “Salidarnasc” resumed publishing April 24 after a seven months long break. The newspaper is printed on 16 A3 pages with the circulation of 10 thousand copies. It has articles both in Russian and Belarusian languages. Chief editor of “Salidarnasc” – Aliaxander Starikevich, former chief editor of “Belarusky Chas” trade union newspaper, who was sacked by the new union leader Kozik, loyal to the president.»  Праверана 7 сакавіка 2021.
  9. Сьвірко, Юры "БЕЛОРУССКАЯ ДЕЛОВАЯ ГАЗЕТА” БУДЗЕ ВЫХОДЗІЦЬ ПАД РОЗНЫМІ ШАПКАМІ (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (3 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
  10. Александр Старикевич: «Эталонного уровня солидарности мы ещё не достигли» (бел.) . Press Club Belarus. Праверана 6 сакавіка 2021.
  11. Недзяржаўная прафсаюзная газэта “Салідарнасць” прыпыняе свой выхад (бел.) . Deutsche Welle (23 снежня 2005). Праверана 6 сакавіка 2021.
  12. “Салідарнасць” стала виртуальной (руск.) . kp.by (11 лютага 2006). Праверана 6 сакавіка 2021.
  13. Виктор Прокопеня: «В Беларуси заблокировали только один сайт». На самом деле это не так (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 6 сакавіка 2021.
  14. Minsk Makes 2 More Arrests in Bombing (англ.) . The Moscow Times(англ.) бел. (14 красавіка 2011). Праверана 7 сакавіка 2021.
  15. Газета «Салідарнасць» абнавіла сайт (бел.) . Наша Ніва. Праверана 6 сакавіка 2021.
  16. Штейн, Евгения В Беларуси заблокировали «Нашу Нiву» и naviny.by, журналистов иностранных СМИ лишают аккредитации (руск.) . Onliner.by (29 жніўня 2020).
  17. В Белоруссии заблокировали несколько десятков информационных сайтов. Среди них — "Радио Свобода" и "Медиазона" (руск.) . Meduza (22 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
  18. «Салiдарнасць» продолжают блокировать — теперь и "зеркало" сайта. Что делать? (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 6 сакавіка 2021.
  19. Шаўчук, Ігар У "Салідарнасці" ёсць што паглядзець нават шведам (бел.) . naviny.by (22 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
  20. Заміроўскі, Вадзім У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (12 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 17 красавіка 2021.
  21. У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (8 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 6 сакавіка 2021.

СпасылкіПравіць