Самара (Ірак)

горад у Іраку
(Пасля перасылкі з Самара, Ірак)

Сама́ра[1] (араб. سامراء‎‎) — горад у Іраку, на ўсходнім беразе ракі Тыгр, у 125 км на поўнач ад Багдада. Станам на 2002 год, яго насельніцтва складала 201 700 жыхароў. Горад працягнуўся на 41,5 км уздоўж берага Тыгра; з поўначы, усходу і поўдня замест сцен яго абараняюць старажытныя ірыгацыйныя каналы. Назва Самары паходзіць ад арабскай фразы, якая азначае «радасць таму, хто глядзіць».

Горад
Самара
араб. سامراء‎‎
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
  • 150,58 км²
  • 15 058 га
  • 31 414 га
Вышыня цэнтра
80 м
Насельніцтва
201 700 чалавек (2002)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
34010
Самара на карце Ірака
Самара (Ірак) (Ірак)
Самара (Ірак)

Гісторыя правіць

Зямля Самары заселена людзьмі са старажытнасці: сярод руін знаходзяць такія, якія адносяцца да V тысячагоддзя да н.э. Самарская культура з’яўляецца продкам убайдскай культуры. Гарадское паселішча, аднак, узнікла тут значна пазней. Першым з манархаў аблюбаваў гэта месца Хасроў I Анушырван, які пабудаваў у наваколлях паляўнічы замак. У 833 годзе на месцы старажытнага даісламскага паселішча ўзнік новы горад. У 836 годзе пры халіфе аль-Му`тасіме ібн Харуне мамлюкі (цюркскія салдаты-рабы халіфата Абасідаў) справакавалі паўстанне ў Багдадзе, якое вымусіла халіфа перабрацца на поўнач. Пазней цюркскія салдаты сталі самі ўзводзіць на прастол новых халіфаў, што прывяло да «анархіі ў Самары». Самара заставалася сталіцай ісламскага свету да 892 года, калі халіф аль-Мутамід перанёс сталіцу халіфата назад у Багдад.

Самара лічыцца свяшчэнным горадам шыітаў у сувязі з тым, што ў залатаверхай мячэці Аскарыя пахаваны рэшткі дзвюх імамаў Аскары.

Помнікі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 276
рус.англ.фр.

Пераемнік аль-Му`тасіма, халіф аль-Васік узвёў у Самары Вялікую мячэць з яе знакамітым мінарэтам у відзе спіралі вышынёй 52 м і шырынёй 33 м. На той момант гэта было самае буйное збудаванне ісламскага свету. Ад сталіцы халіфата захавалася ў больш-менш пашкоджаным стане вялікая колькасць помнікаў, уключаючы два палацы, плошчай 125 і 211 гектара, — найбуйнейшыя палацавыя збудаванні ў гісторыі ісламскай архітэктуры.

Архітэктурныя помнікі эпохі Абасідаў (руіны сарака двух палацаў, чатыры саборныя мячэці, маўзалей трох халіфаў, рэшткі закінутага паўночнага горада ў форме васьмівугольніка) з’яўляюцца аб’ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Толькі нешматлікія з іх былі аб’ектамі раскопак, пачатак якім паклалі нямецкія археолагі ў 1911 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць