Саматэвічы

былая вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Саматэ́вічы[1] (трансліт.: Samatevičy, руск.: Самотевичи) — былая вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Чарняўцы. Уваходзіла ў склад Беладубраўскага сельсавета.

Вёска
Саматэвічы
Мемарыяльны камень на месцы нараджэння А. Куляшова
Мемарыяльны камень на месцы нараджэння А. Куляшова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1585 г.
Вышыня цэнтра
154 м
Насельніцтва
0 чалавек (2019)
СААТА
7235804131
Саматэвічы на карце Беларусі ±
Саматэвічы (Беларусь)
Саматэвічы
Саматэвічы (Магілёўская вобласць)
Саматэвічы

Саматэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Мсціслаўшчыны, малая радзіма народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Знаходзілася за 30 км на паўднёвы захад ад Касцюковічаў, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія КрычаўСураж); на аўтамабільнай дарозе Касцюковічы — Красная Гара. У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхароў вёскі ў 1991 годзе перасялілі ў Новыя Саматэвічы, а само паселішча было ліквідавана ў 2015 годзе[2].

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1585 годзе як сяло Крычаўскай воласці і староства Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасці. У 1668 годзе ўпершыню значыцца царква. У XVIII стагоддзі побач існавалі мястэчка Саматэвічы, дзе было 42 двары і аднайменнае сяло[3]. Паводле інвентару Крычаўскага староства 1694 года, у паселішчы было 4 дымы, паводле інвентару 1709 года — 8 дымоў, 6 валок зямлі.

У складзе Расійскай імперыі

правіць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Саматэвічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе станам на 1795 год знаходзіліся ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, з’яўляліся ўласнасцю графа Р. А. Пацёмкіна. У 1842 годзе была пабудавана Свята-Троіцкая царква, у 1864 годзе адкрыта народнае вучылішча, дзе ў 1889 годзе было 54 вучняў. З 1867 года двойчы на год праводзіліся кірмашы на Іллю. Уладальнік сяла меў у Саматэвічах і Кісялёўцы 107 дзесяцін зямлі.

Па звестках 1880 года, Саматэвічы (яно ж Дзімітраўск[4]) — мястэчка, уласнасць Дзмітрыя Станіслававіча Галынскага, цэнтр воласці. У 1885 годзе ў паселішчы налічваліся валасное праўленне, царква, касцёл, школа, бальніца, вятрак, заезны двор, бровар (у 1879 годзе працавалі 9 рабочых), 6 крам, Гайдукоўскае паштовае аддзяленне[5]. Вяскоўцы, апрача земляробства, займаліся бондарствам і кавальствам. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, існавалі аднаменныя мястэчка (77 двароў, багадзельня, карчма, крама, малітоўны дом, фельчарскі ўчастак) і сяло (162 двары, царква, хлебазапасны магазін)[6].

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Саматэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. 16 студзеня вёска разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі апынулася ў складзе РСФСР, але ў 1924 годзе, у выніку першага ўзбуйнення БССР, Саматэвічы вярнулі Беларусі, дзе 20 жніўня 1924 года яны сталі цэнтрам Саматэвіцкага сельсавета ў Касцюковіцкім раёне Калінінскай акругі (з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці).

Да гэтага часу ў Саматэвічах ужо дзейнічала 4-гадовая школа (заснавана ў пачатку 1920-х гадоў у былым панскім палацы), якая ў 1924 годзе была ператворана ў 7-гадовую. У тым жа годзе ў школе налічвалася 121 вучняў, у 1927 годзе — 321 вучань, у 1928 годзе былі адчынены класы са спецыялізацыяй па пчалярстве. У міжваенны перыяд у вёсцы працавалі таксама хата-чытальня, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, фельчарска-акушэрскі пункт (адчынены ў 1926 годзе), дзіцячая пляцоўка і яслі, вузел сувязі (арганізаваны ў 1933 годзе), кааператыўнае і сельскагаспадарчае таварыствы. Утвораны саўгас меў у 1930 годзе 2 тыс. га зямлі, уваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст. У 1935 годзе ў вёску была праведзена электрычнасць ад Бялынкавіцкай ГЭС[6].

Падчас Другой сусветнай вайны ў снежні 1942 года нацысты забілі 283 жыхароў Саматэвічаў і ў лютым 1943 года спалілі 16 двароў вёскі.

У пасляваенны перыяд у вёсцы дзейнічалі аптэка, бальніца, бібліятэка, дзіцячы сад-яслі, дом культуры, лесапільня, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, 2 сталовыя, 5 спартыўных пляцовак і 6 крамаў. У 1977 годзе да Саматэвічаў, якія былі цэнтрам аднайменнага саўгаса, былі далучаны вёскі Зелянковічы 1 і Зелянковічы 2. У 1984 годзе быў заснаваны літаратурны музей ураджэнца Саматэвічаў Аркадзя Куляшова (у 1986 годзе перамешчаны ў Касцюковіцкі краязнаўчы музей).

У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары паселішча ў 1991 годзе былі пераселены ў пасёлак Новыя Саматэвічы за 20 км ад вёскі. 30 чэрвеня 2015 года паселішча было ліквідавана, зруйнаваны больш за 1.5 тыс. пабудоваў, акрамя царквы.

Насельніцтва

правіць
  • XVIII стагоддзе: 1747 год — 23 двары; 1772 год — 197 чал., 42 двары; 1779 год — 220 чал., 46 двароў; 1795 год — 220 чал.; 46 двароў[5].
  • XIX стагоддзе: 1816 год — 289 чал.; 1834 год — 349 чал.; 1848 год — 60 двароў; 1858 год — 408 чал.; 1880 год — 473 чал., 83 двары у мястэчку Саматэвічах; у 1886 год — 523 чал. у сяле Саматэвічах, 94 двары[7]; 1888 год — 744 чал. у сяле Саматэвічах, 97 двароў[7]; 1897 год — 494 чал., 97 двароў у мястэчку Саматэвічах і 953 чал., 162 двары ў сяле Саматэвічах[6].
  • XX стагоддзе: 1909 год — 744 чал., 97 двароў у мястэчку Саматэвічах і 1006 чал., 144 двары ў сяле Саматэвічах[7]; 1959 год — 1048 чал.; 1970 год — 9711 чал.; 1986 год — 1098 чал., 424 двары[6].
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 1 чал., 1 двор[6]; 2015 год — 0 чал.

Славутасці

правіць
  • Свята-Троіцкая царква (1835—1842 г., мураваная).
  • Мемарыяльны камень Аркадзю Куляшову.
  • Помнік загінулым у Другой сусветнай вайне.

Вядомыя ўраджэнцы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Самаце́вічы, Самацэ́вічы
  2. Решение Костюковичского районного Совета депутатов от 30.06.2015 N 11-5 "Об упразднении сельских населенных пунктов Костюковичского района"
  3. Саматэвічы, Новыя падарожжы дылетанта
  4. Вёска Саматэвічы — Радзіма Аркадзя Куляшова
  5. а б БелЭн, т.14, с.137
  6. а б в г д ГВБ, т.5, кн.1, с. 705
  7. а б в ЭГБ, т.6-1, с.217

Літаратура

правіць