Самеш[1] (рум.: Someş, венг.: Szamos) — буйная рака на тэрыторыі рэспублік Румынія і Венгрыя; значны левы прыток ракі Ціса (басейн Дуная). Да ўпадзення Самеша ў Цісу ля г. Вашарашнамень (Венгрыя) агульная даўжыня Самеша складае 418 км, з якіх каля 40 км ніжняга цячэння ў Венгрыі і 378 км у Румыніі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. — карта Румыніі