Самуэль Геранім Коцел

(пам. 1685) падкаморы ашмянскі

Самуэль Геранім Коцел (польск.: Samuel Hieronim Kociełł; ? — 10 кастрычніка 1685) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Самуэль Геранім Коцел
Пелікан
Пелікан
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
пісар скарбовы літоўскі
падкаморы ашмянскі[d]
маршалак земскі ашмянскі[d]
3-і войскі старадубскі[d]
30 ліпеня 1652 — 1658
Папярэднік Адам Мацвеевіч Воўк[d]
Пераемнік Адам Ежы Коцел[d]
староста скірстымонскі[d]
Смерць 10 кастрычніка 1685(1685-10-10)
Род Коцелы
Бацька Яраш Коцел[d]
Жонка Ганна з Ванляраў[d][1]
Дзеці Міхал Казімір Коцел, Канстанцыя Ганна з Коцелаў[d] і Тэрэза з Коцелаў[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Коцелаў (Катлоў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Яраша.

Пісар скарбовы літоўскі ў 1649—1666 гадах, войскі старадубскі ў 1652—1658 гадах, ашмянскі падкаморы з 1666 года і маршалак з 1678 года, стараста скірстымонскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам для рэвізій скарбу ВКЛ.

Заклаў падмурак заможнасці роду. У 1653 годзе купіў частку Беніцы, набываў вёскі ў Сапегаў, з 1668 года трымаў Шавельскую эканомію.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 329. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5