Самуэль Леў Агінскі
Самуэль Леў Агінскі (каля 1595 — 1657) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Стольнік (з 1620) і цівун троцкі (з 1633). Валодаў Агінтамі і Еўем у Троцкім ваяводстве, Лёзнам і Мікулінам у Віцебскім ваяводстве[2].
Самуэль Леў Агінскі | |
---|---|
![]() Герб «Агінскі» | |
Нараджэнне |
каля 1595[1] |
Смерць |
1657[1] |
Род | Агінскія |
Бацька | Багдан Агінскі |
Маці | Раіна з Валовічаў[d] |
Жонка | Соф’я з Білевічаў[d] |
Дзеці | Шыман Караль Агінскі, Ян Агінскі, Рэгіна з Агінскіх[d] і Алена з Агінскіх[d] |
Біяграфія Правіць
Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх. Сын Багдана і Раіны Валовіч, брат Дзмітрыя, Аляксандра (1590—1667) і Яна (1619—1684). Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Франекера ў Галандыі.
З 1620 стольнік, з 1633 — цівун трокскі. Пабраўся шлюбам з Соф’яй Білевіч, ад якой меў 2 сыноў і 4 дачок.
У 1637 г. заснаваў Полацкі Богаяўленскі манастыр. У 1644 збудаваў палац у Віцебску, які да пачатку XIX ст. быў найбольшым грамадзянскім будынкам у горадзе. Разам са сваёй жонкай фундаваў у Маркаве Віцебскага ваяводства манастыр. Паводле пасмяротнага тэстаменту хацеў быць пахаваным у фамільным манастыры ў Кронах[3].
Зноскі
Літаратура Правіць
- Грыцкевіч А. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 203. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.