Самуэль ван Хохстратэн

Самуэль Дзіркс ван Хохстратэн (нідэрл. Samuel Dirksz van Hoogstraten; 2 жніўня 1627, Дордрэхт — 19 кастрычніка 1678, там жа) — галандскі жывапісец, графік, літаратар і тэарэтык мастацтва.

Самуэль ван Хохстратэн
нідэрл.: Samuel van Hoogstraten
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 жніўня 1627(1627-08-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1678(1678-10-19)[2][3][…] (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Dirk van Hoogstraten[d]
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, паэт, графік, мастацтвазнавец
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Рэмбрант
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Хогстратэн быў старэйшым з семярых дзяцей у сям’і. Першыя ўрокі жывапісу атрымаў у бацькі. Калі Дзірк ван Хогстратэн памёр у 1640 годзе, Самуэьл пераехаў з Дордрэхта ў Амстэрдам, дзе да 1642 г. стаў вучнем Рэмбранта. Пад кіраўніцтвам настаўніка Самуэль пісаў біблейскія і жанравыя сцэны, партрэты і нацюрморты ў рэмбрантаўскім стылі; шэраг работ Хогстратэна блізкі да манеры Пітэра дэ Хоха і Габрыэля Метсю; на пазнейшых адбілася манера Яна ван Баана. Апроч Рэмбранта, Самуэль вучыўся ў Хіеранімуса Вірыкса.

Разам з Самуэлем у майстэрні Рэмбранта вучыўся і Карэл Фабрыцыус, дзякуючы зносінам з якім Хогстратэн захапіўся перспектывай і эфектамі падману зроку. У гэтай галіне ён пазней праславіўся. Знакамітай зрабілася яго «перспектыўная скрыначка», усярэдзіне якой можна праз назіральную адтуліну ўбачыць мініятурны малюнак інтэр’еру тыповага галандскага дома (каля 1655—1660). Ды і традыцыйныя жывапісныя творы, напрыклад, «Выгляд уздоўж калідора», часта пабудаваны на эфектах, што ствараюцца перспектывай.

Хутка мастак стаў майстрам і пачаў самастойную творчую дзейнасць як партрэтыст. У 1648 годзе ён вяртаецца ў Дордрэхт, але ненадоўга: у 1651 годзе Самуэль адпраўляецца ў падарожжа па Еўропе. Наведаўшы ў 1651—1653 гг. Вену (дзе ён некаторы час правёў пры каралеўскім двары і дзе напісаў выгляд Бургплаца, які адкрываецца са Швайцэргофа) і Рым, мастак пазнаёміўся з мастацтвам Адраджэння і з тым, як у ім выкарыстоўваюцца прасторавыя ілюзіі. У Рыме Хогстратэн пад мянушкай «Батаўер» уступіў у свайго роду клуб фламандскіх і галандскіх мастакоў «Шыльдэрсбент». У дваццаць чатыры гады Самуэль атрымаў імператарскі медальён і залаты ланцуг ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда III.

Пасля вяртання на радзіму мастак у 1656 годзе ажаніўся і быў прызначаны дырэктарам манетнага двара. У 1662—1666 гг. адбылося падарожжа ў Лондан. Пражыўшы яшчэ некалькі гадоў у Гаазе, Хогстратэн у 1673 г. канчаткова асеў у Дордрэхце.

Пры жыцці Хогстратэн атрымаў прызнанне як жывапісец, графік, гравёр (прыкладам можа служыць аўтапартрэт, гравіраваны Самюэлам ва ўзросце пяцідзесяці гадоў), пісьменнік, паэт і вучоны. У сваім горадзе ён лічыўся адным з самых ганаровых грамадзян.

Зноскі

  1. Samuel van Hoogstraten
  2. а б Samuel van Hoogstraten — 2009.
  3. Samuel Hoogstraten // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.