Самуі́л Рагаля (? — 14 студзеня 1644, Львоў) — друкар Віленскай брацкай друкарні, арганізатар першай друкарні ў Малдове.

Самуіл Рагаля
Дата смерці 14 студзеня 1644(1644-01-14)
Месца смерці

У 1628 г. ездзіў у Маскву з «ізустным тайным словом» ад Віленскага Святадухава манастыра. У 1636 г. адной з асоб, якія падпісалі адозву Афанасія Філіповіча ў абарону праваслаўя, быў «Самоил Рогаля, друкар братства виленского». Пазней жыў у Львове, у 1643 г. пасланы Пятром Магілам да гаспадара Васіле Лупу ў Ясы, каб арганізаваць друкарню, у якой у тым жа годзе была выдадзена першая малдаўская друкаваная кніга — «Евангелле настаўніцкае» («Картя дэ ынвенцатурэ»). Паехаўшы «для потреб друкарских на ярмарок лвовски», «отец Самуил, що з Вилна немец, друкар» памёр у Львове.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Белы, А. Рагаля Самуіл / Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая. – Мн.: БелЭн, 2001. – 591 с.: іл. – С. 38 – 39. – ISBN 985-11-0214-8.
  • Кирияк В.С. Картя ши типарул ын Молдова ын сек. XVII-XVIII. Кишинэу, 1977.
  • Исаевич, Я. Д. Преемники первопечатника / Я. Д. Исаевич. – М.: Книга, 1981. – 191 с.: ил.

Спасылкі правіць