Самуіл Хаімавіч Агурскі
Самуіл Хаімавіч Агурскі (29 красавіка 1884, Гродна — 19 жніўня 1947, Паўладар) — беларускі савецкі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1936)[1]. Сын — Міхаіл Самуілавіч Агурскі.
Самуіл Хаімавіч Агурскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 красавіка 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1947 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, рэвалюцыянер, журналіст |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУдзельнік рэвалюцыйнага руху 1905 года. У 1906—1907 гадах у эміграцыі ў Англіі і ЗША. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму. У 1918 годзе працаваў ваенкомам у Віцебску. У 1925—1934 гадах загадчык інстытута, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. У 1935 годзе намеснік дырэктара Інстытута нацыянальных меншасцей АН БССР[1].
У 1938 годзе быў арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да яўрэйскай фашысцкай арганізацыі і ў шкодніцтве ў Акадэміі навук, прысуджаны да 5 гадоў спасылкі, адбываў у Паўладары. У красавіку 1947 года на кароткі час нелегальна прыехаў у Маскву (высвятляў магчымасць перагляду справы), але вымушаны быў вярнуцца ў Паўладар, дзе неўзабаве сканаў. У 1956 годзе Агурскі быў рэабілітаваны[2].
Працы
правіцьРаспачаў спробы навукова-літаратурнай крытыкі асобных аспектаў бундаўскай інтэрпрэтацыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі. Аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, рэдактар зборнікаў матэрыялаў «1905 у Беларусі» (1926), «Кастрычнік у Беларусі» (1927)[1][3].
Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі.
Асноўныя працы:
- Еврейский рабочий в коммунистическом движении (1917—1921). Мн.: Гос. изд-во Белоруссии, 1926.
- Очерки по истории революционного движения в Белоруссии (1863—1917). Мн.: Белгосиздат, 1928.
- Ленінская «Іскра» ў барацьбе супраць Бунда. Мн.: ДВБ, 1934.
Зноскі
- ↑ а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ АГУРСКИЙ Самуил Хаимович (руск.)
- ↑ С. Х. Агурский (руск.)
Літаратура
правіць- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.
Спасылкі
правіцьСамуіл Хаімавіч Агурскі на Вікісховішчы |
- С. Х. Агурский(недаступная спасылка) (руск.)
- С. Х. Агурский (руск.)
- Самуіл Хаімавіч Агурскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)