Самюэль Адэоіба

нігерыйскі футбаліст

Самюэль Адэоіба (нар. 28 верасня 1993) — нігерыйскі футбаліст, абаронца літоўскага клуба «Хегельман» з Каўнаса.

Футбол
Самюэль Адэоіба
Нарадзіўся 28 верасня 1993(1993-09-28)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Нігерыя
Рост 187 см
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Хегельман
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 2 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 15 (2)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 28 (1)
2019—2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 56 (1)
2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 10 (0)
2022— Літва Хегельман (Каўнас)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2022.

Кар’ера правіць

У 2012 годзе прыехаў у Беларусь, каб гуляць у футбол. Стаў працаваць у Беларусі і вучыцца ва ўніверсітэце, паралельна трэніруючыся, некаторы час падрымліваў форму з камандай «Смалявічы-СТІ»[3].

З 2016 года стаў выступаць за дубль футбольнага клуба «Крумкачы». У пачатку 2017 года стаў трэніравацца з асноўнай камандай сталічнага клуба, у лютым падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на два гады[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 красавіка 2017 года ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць у асноўным за дубль.

У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі»[5] і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2018 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[6].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку стаў іграком клуба. Дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2020 быў асноўным абаронцам бабруйчан у Вышэйшай лізе, але не здолеў выратаваць «Белшыну» ад вылету. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[7].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. Не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[9].

У лютым 2022 года стаў іграком літоўскага клуба «Хегельман»[10].

Дасягненні правіць

Зноскі