Сандамірскае ваяводства (да 1795 года)
Сандамірскае ваяводства (польск.: Województwo sandomierskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кароны Польскай у складзе Малапольскай правінцыі, утвораная ў XIV стагоддзі. Цэнтр — горад Сандамір. Сандамірскае ваяводства падзялялася на 7 паветаў. Рэзідэнцыяй ваяводы быў горад Сандамір, а земскі сеймік збіраўся ў Апатаве.
Сандамірскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
польск.: Województwo sandomierskie лац.: Palatinatus Sandomirensis | |||
|
|||
Краіна | Рэч Паспалітая | ||
Статус | Ваяводства | ||
Уваходзіць у | Карона Каралеўства Польскага | ||
Уключае | Вісліцкі, Апачынскі, Радамскі, Пільзнэнскі, Сандамірскі, Стэнжыцкі і Хэнцінскі паветы | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Сандамір | ||
Дата ўтварэння | XIV стагоддзе | ||
Дата скасавання | 1795 | ||
Ваявода | (спіс) | ||
Колькасць сенатараў | 2 | ||
Афіцыйныя мовы | польская, лацінская | ||
Плошча | 23 860 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваяводства было заснавана на тэрыторыі былога Сандамірскага княства, знаходзілася ў паўднёва-заходняй часціне Рэчы Паспалітай, на захадзе Малапольшчы. Сандамірскае ваяводства мела 2-х сенатараў у Сенаце. У 1790 годзе колькасць насельніцтва ваяводства складала 381 623 чалавек, плошча ваяводства — 23 860 км². У 1795 годзе пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Сандамірскае ваяводства было ліквідавана і далучана да Заходняй Галіцыі Аўстрыйскай манархіі.
Адміністрацыйны падзел
правіцьЛітаратура
правіць- Gloger, Zygmunt. Województwo Sandomierskie // Geografia historyczna ziem dawnej Polski. — Kraków, 1903.