Сандвікен
горад у Швецыі
Сандвікен (шведск.: Sandviken) — горад у Швецыі, у лене Еўлебарг. Насельніцтва — 22 574 жыхароў (па дадзеных 2005 года).
| ||||||||||||
Горад з’яўляецца буйным цэнтрам вытворчасці сталі. У ім размешчаны прадпрыемства і галоўны офіс сталеліцейнай кампаніі Sandvik. Хакейны клуб Сандвікенс АІК (Sandvikens AIK) — неаднаразовы чэмпіён Швецыі па хакеі з мячом.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Сара Хектар (нар. 1992) — шведская гарналыжніца.
- Кім Чэльстрэм (нар. 1982) — шведскі футбаліст.