Дама Сандра Прунела Мейсан (англ.: Sandra Prunella Mason; нар. 17 студзеня 1949, Сент-Філіп) — барбадаскі грамадскі і палітычны дзеяч, Генерал-губернатар Барбадаса (2018—2021). Прэзідэнт Барбадаса з 30 лістапада 2021 года.

Сандра Мейсан
англ.: Sandra Mason
Генерал-губернатар Барбадаса
8 студзеня 2018 — 30 лістапада 2021
1-ы Прэзідэнт Барбадаса[d]
з 30 лістапада 2021
Нараджэнне 17 студзеня 1949(1949-01-17) (75 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Sandra Prunella Mason
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык
Узнагароды
Dame Grand Cross of the Order of St Michael and St George
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сандра Мейсан з’яўлялася практыкуючым адвакатам, выконвала функцыі суддзі высокага суда ў Сент-Люсіі і суддзі апеляцыйнага суда ў Барбадасе. Яна стала першай жанчынай, дапушчанай да гэтай пасады на Барбадасе. Таксама займала пасаду старшыні камісіі Карыкам па ацэнцы рэгіянальнай інтэграцыі, была першым магістратам, прызначаным паслом Барбадаса, і першай жанчынай, якая працавала ў апеляцыйным судзе краіны. Была прызначаная ў склад Арбітражнага Суда Сакратарыята Садружнасці і некаторы час выконвала абавязкі генерал-губернатара Барбадаса.

Зноскі