Сант’яга Бернабеу (стадыён)

футбольны стадыён у Мадрыдзе, Іспанія
(Пасля перасылкі з Сант'яга Бернабеу, стадыён)

Стадыён «Сант'яга Бернабеу» (ісп.: Estadio Santiago Bernabéu) — футбольны стадыён, размешчаны ў сталіцы Іспаніі Мадрыдзе. З'яўляецца хатняй арэнай футбольнага клуба «Рэал Мадрыд», таксама часам на ім праводзіць матчы зборная Іспаніі.

Сцяг Іспаніі Сант'яга Бернабеу
Арыгінальная назва Estadio Santiago Bernabéu
Былыя назвы Нуэва Эстадыа Чамарцін
Месцазнаходжанне Мадрыд, Іспанія
Закладзены 27 кастрычніка 1944
Пабудаваны 1947
Адкрыты 14 снежня 1947
Кошт узвядзення 288,342,653 Іспанскіх песет
( 1,732,943)
Архітэктар Муньяс Монастэрыа
Алеман Салер
Уладальнік Рэал Мадрыд
Хатняя каманда Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Іспанія Іспанія
Умяшчальнасць 81 044
Памеры поля 105 m × 68 m
(344 ft × 223 ft)
Сайт realmadrid.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стадыён мае 4-ю, вышэйшую катэгорыю УЕФА. Змяшчае 81,044 гледачоў.

Пабудаваны ў 1947 годзе, пазней быў названы ў гонар прэзідэнта «Рэала» Сант'яга Бернабеу, у гады праўлення якога клуб выйграў шэсць Кубкаў еўрапейскіх чэмпіёнаў і мноства ўнутраных трафеяў.

«Сант'яга Бернабеу» прымаў фіналы чэмпіянату Еўропы 1964 і чэмпіянату свету 1982 года. Таксама на арэне чатыры разы праходзіў фінал самага прэстыжнага клубнага спаборніцтвы Еўропы - Лігі чэмпіёнаў: у 1957, 1969, 1980 і 2010 гадах.

Зноскі

Спасылкі правіць