Сантарэн (Партугалія)

горад у Партугаліі
(Пасля перасылкі з Сантарэн, Партугалія)

Сантарэн (парт.: Santarém; [sɐ̃tɐˈɾɐ̃ĩ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта, цэнтр гістарычнай правінцыі Рыбатэжу. Колькасць насельніцтва — 28,9 тыс. жыхароў (горад), 63,6 тыс.жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны рэгіён Алентэжу і субрэгіён Лезырыя-ду-Тэжу. Па старым адміністрацыйным дзяленні ўваходзіў у правінцыю Рыбатэжу. Горад названы па імені святой Ірыны Тамарскай, якая з'яўляецца заступніцай горада.

Горад
Сантарэн
парт.: Santarém
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
558,29 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
63563 чалавекі (2001)
Шчыльнасць
114 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
2000
Афіцыйны сайт
cm-santarem.pt (парт.)
Сантарэн на карце Партугаліі
Сантарэн (Партугалія) (Партугалія)
Сантарэн (Партугалія)
Сантарэн (Партугалія) (Партугалія)
Сантарэн (Партугалія)
Царква Граса
Вуліцы города
Мост праз раку Тэжу
Вежа Кабасаш

Геаграфія правіць

Горад размешчаны на правым беразе Тэжу, у 65 км на паўночны ўсход ад Лісабона.

Муніцыпалітэт мяжуе:

на поўначы — муніцыпалітэты Порту-дэ-Мош, Алканена, Торэш-Новаш
на ўсходзе — муніцыпалітэты Галеган, Шамушка
на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэты Алпіярса, Алмейрын
на поўдні — муніцыпалітэт Карташоў
на паўднёвым захадзе — муніцыпалітэт Азамбужа
на захадзе — муніцыпалітэт Рыу-Маёр

Гісторыя правіць

Горад заснаваны ў 1095 годзе.

Старажытнае паселішча на месцы сучаснага Сантарэна існавала ўжо ў VIII стагоддзі да н.э. У 138 годзе да н.э. тэрыторыя была захоплена рымлянамі, і горад атрымаў назву Scalabis. У перыяд рымскага панавання Scalabis быў адным з найважнейшых адміністрацыйных цэнтраў правінцыі Лузітанію. Пасля заваёвы аланамі і вандаламі назва горада было зменена на Santa Iria або Santa Irene (святая Ірына), ад якога і паходзіць сучасная партугальская назва. У 715 годзе горад быў захоплены маўрамі. Вернуты пад юрысдыкцыю партугальскага караля Дона Афонсу Энрыкеша ў 1147. Горад іграў важную ролю ў сярэднявечнай Партугаліі. Тут праходзілі картэсы. Кароль Фернанду I (1345—1383) быў пахаваны тут у францысканскім манастыры. Горад сур'ёзна пацярпеў у выніку землетрасення ў 1755. Сучасны Сантарэн атрымаў статус горада ў 1868. У пачатку XIX стагоддзя быў захоплены і разрабаваны войскамі Напалеона.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць