Санта-Дамінга (Коста-Рыка)

горад у Коста-Рыцы

Санта-Дамінга (ісп.: Santo Domingo) – горад у Коста-Рыцы, адміністрацыйны цэнтр кантона Санта-Дамінга і аднайменнага дыстрыкта.

Горад
Санта-Дамінга
ісп.: Santo Domingo
Герб Сцяг
Герб Сцяг
ЗАГС горада Санта-Дамінга
ЗАГС горада Санта-Дамінга
Краіна
Правінцыя
Кантон
Каардынаты
Плошча
  • 0,79 км²
Вышыня цэнтра
1 170 м
Насельніцтва
  • 5 050 чал. (2022)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
40301
Санта-Дамінга на карце Коста-Рыкі
Санта-Дамінга (Коста-Рыка) (Коста-Рыка)
Санта-Дамінга (Коста-Рыка)

Геаграфія правіць

Горад размешчаны ў даліне ракі Вірылья, на вышыні 1170 метраў над узроўнем мора ў галоўнай тэктанічнай дэпрэсіі Цэнтральнай Кардыльеры. Знаходзіцца ў 7,5 км ад сталіцы краіны – горада Сан-Хасэ – і ўваходзіць у склад сталічнай агламерацыі. Насельніцтва дыстрыкта Санта-Дамінга паводле перапісу 2011 года складае 4 730 чалавек.[2]

Гісторыя правіць

 
Базіліка Санта-Дамінга-дэ-Гусман

У 1816 годзе, у дакуменце аб продажы зямлі, Санта-Дамінга згадваецца ў першы раз. У 1829 годзе тут ужо дзейнічала капліца Святога Дамінга. У 1838–1844 гадах будуецца царква Расарыё. 28 кастрычніка 1856 года быў асвечаны новы прыход у імя Святога Дамінга дэ Гусмана. У 1880 годзе закладзены будынак школы. 1 жніўня 1902 года паселішчу быў прысвоены статус горада.[3]

Горад адметны сваёй архітэктурай. Большасць будынкаў гістарычнага цэнтра было ўзведзена ў перыяд 1860-1930 гг. падчас росквіту гандлю кавай, якая вырошчвалася тут у вялікай колькасці.

У горадзе штогод у дзень Святога Дамінга ладзіцца карнавал "Alborada".

Зноскі

Спасылкі правіць

Афіцыйны сайт кантона Санта-Дамінга