Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры
Базіліка Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры (італ.: Santa Maria degli Angeli e dei Martiri), прысвечаная Дзеве Марыі, ангелам і мучанікам у Рыме, на плошчы Рэспублікі.
Славутасць | |
Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры | |
---|---|
41°54′11″ пн. ш. 12°29′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Луіджы Ванвітэлі |
Сайт | santamariadegliangeliroma.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква пабудавана на месцы антычных руін тэрм Дыяклетыяна, меркавана, па праекце Мікеланджэла. Будаўніцтва было завершана пасля яго смерці, у 1566 годзе. У аснове плана царквы ляжыць грэчаскі (роўнабаковы) крыж.
Царква некалькі разоў перабудоўвалася пасля 1700 года: быў дабудаваны фасад, напачатку XX стагоддзя ён быў разабраны. Цяпер фасадам служыць частка экседры кальдарыя (памяшкання для гарачых ваннаў), асноўнае памяшканне размешчана ў фрыгідарыі (памяшканне для халодных ваннаў). Падлога будынка была падняты на 2 метры, каб прадухіліць пранікненне грунтавых вод.
Унутры Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры ўпрыгожана антычнымі калонамі, класічнымі арнаментамі, скульптурамі і карцінамі, у тым ліку працы французскіх мастакоў XVII—XVIII стагоддзяў. У царкве пахаваны Сальватор Роза, італьянскі мастак і паэт XVII стагоддзя, архітэктар Карла Марата, які працаваў над перабудовай царквы. У праходзе, які вядзе да папярочнага нефа размешчана статуя Св. Бруна, выкананая французскім скульптарам Гудонам.
Тытулярная царква
правіцьЦарква Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры з’яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры з 26 лістапада 1994 года, з’яўляецца амерыканскі кардынал Уільям Генрых Кілар.
Зноскі
- ↑ catalogo.beniculturali.it — 2014.
Літаратура
правіць- Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта Марыя дэльі Анджэлі