Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ

Сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ (італ.: La Cattedrale di Santa Maria del Fiore) — кафедральны сабор у Фларэнцыі, самае знакамітае з архітэктурных збудаванняў фларэнційскага кватрачэнта.

Каталіцкі сабор
Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ
Cattedrale di Santa Maria del Fiore
Від на сабор
Від на сабор
43°46′23,64″ пн. ш. 11°15′23,57″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Фларэнцыя
Канфесія Каталіцтва
Епархія Фларэнтыйская архідыяцэзія[d]
Тып будынка Сабор (храм)
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура і італьянская готыка[d]
Архітэктар Арнольфа дзі Камбіа, Філіпа Брунелескі, Андрэа Пізана, Франчэска Таленці[d] і Джота дзі Бандонэ
Дата заснавання 8 верасня 1296
Будаўніцтва 12961436 гады
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Вышыня 114,5 м
Матэрыял мармур і цэгла
Стан Выдатны
Сайт duomofirenze.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктурныя асаблівасці

правіць

У архітэктурным плане вылучаецца купал, створаны па праекце Філіпа Брунелескі і абліцоўка сцен з вонкавага боку паліхромнай мармуровымі панэлямі розных адценняў зялёнага (з Прата) і ружовага (з Марэмы) колераў з белай аблямоўкай (з Карара). Дуома (італ. Duomo), ён жа — сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ (Santa Maria del Fiore) быў спраектаваны так, каб мог змясціць усё насельніцтва горада (на момант будаўніцтва — 90 000 чалавек), г. зн. быў чымсьці накшталт велізарнай крытай плошчы. Чырвоны купал сабора, які стаў сімвалам Фларэнцыі, быццам узносіцца над усім горадам. Памеры сабора:

  • даўжыня — 153 метра
  • шырыня ў трансэпце — 90 метраў

Незвычайна вытанчаны і адначасова грандыёзны сабор стаў своеасаблівай мяжой, падзяліўшы архітэктурныя традыцыі сярэднявечча ад прынцыпаў будаўніцтва эпохі Адраджэння.

Гісторыя

правіць

Дуома ўзвялі на месцы старога кафедральнага сабора Санта-Рэпарата, які да канца XIII стагоддзя, паводле дакументаў таго часу, пачаў разбурацца, налічваючы 9 стагоддзяў свайго існавання. Тым больш храм стаў малы для горада ў перыяд хуткага росту насельніцтва. Таксама квітнеючая Фларэнцыя павінна была перасягнуць па велічы кафедральныя саборы сваіх тасканскіх супернікаў — Сіену і Пізу, храмам большым у памеры і багацейшым па ўбранстве. У выніку Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ стаў на момант завяршэння пабудовы ў 1434 г. самым вялікім ва ўсёй Еўропе: у ім можа размясціцца 30 000 чалавек.

 
Званіца сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ — т.зв. кампаніла Джота.

Рашэнне аб будаўніцтве сабора на месцы старажытнай царквы Санта-Рэпарата (IV—V стагоддзя) было прынята ў 1289 г. Заданне пабудаваць на месцы Санта-Рэпараты больш велічную царква атрымаў ад гільдыі мастацтваў дойлід Арнольфа ды Камбія.

Сабор з’яўляўся месцам пропаведзяў Саванарола, а таксама ў саборы падчас змовы Паці ў 1478 г. быў здзейснены замах на Ларэнца Медычы і яго брата Джуліяна. Арганізатарам замаху быў Папа Сікст IV. У выніку нападу Джуліяна Медычы быў забіты, а Ларэнца выратаваўся ў адной з рызніц сабора.

Інтэр’ер сабора

правіць

У інтэр’еры сабора вылучаецца гадзіннік, створаныя Учэла ў 1443 г. і які ідзе па гэты дзень. Стрэлка гэтага гадзінніка рухаецца супраць звычайнага кірунку (аналагічна гадзінніку на ратушы ў яўрэйскім квартале Прагі). На сценах сабора намаляваныя англійскі кандацьер Джон Хоквуд, італьянскі найміт Нікола ды Таленціна, Дантэ з «Боскай камедыяй». У саборы устаноўлены бюсты арганіста Антоніа Скварчалупі, філосафа Марсіліа Фічына, і Брунелескі. Варта адзначыць барэльеф, які паказвае Джота, які выкладвае мазаіку. Брунелескі і Джота пахаваныя на тэрыторыі сабора.

Зноскі

Спасылкі

правіць