Сант’яга-дэ-Куба
Сант'яга-дэ-Куба (ісп.: Santiago de Cuba) — горад на Кубе на паўднёвым усходзе вострава. Другі па велічыні кубінскі горад. Насельніцтва 494 тыс. жыхароў (2004). Заснаваны ў 1514 годзе. Да 1556 быў сталіцай. У бухце размешчана крэпасць Сан-Педра-дэ-ла-Рока-дэль-Мора. Станцыя Кубінскай чыгункі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
26 ліпеня 1953 Фідэль Кастра з групай рэвалюцыянераў напаў на казармы Манкада, каб захапіць арсенал, пачаўшы барацьбу з Батыстай.
У горадзе ёсць мноства цікавых музеяў, сярод іх - Этнаграфічны музей «Ла-Ісабеліка», палац 1-й канкістадоры Кубы Дыега Веласкеса дэ Куэльяр, пабудаваны ў 1516-1520 (Музей каланіяльнага мастацтва), Муніцыпальны Музей імя Эміліа Бакардзі, Гістарычны музей у знакамітай казарме Манкада, музей-сядзіба Сібаней (дом, дзе сабраліся рэвалюцыянеры Кастра ў 1953), Музей натуральнай гісторыі. Побач з горадам знаходзіцца крэпасць Сан-Педра-дэ-ла-Рока, якая ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Таксама ў горадзе - два тэатры, Гарадскі сабор, кансерваторыя, універсітэт, шмат кінатэатраў, Маўзалей Хасэ Марці на могілках Сементэрыа Санта-Іфіхенія і інш.