Санці Гучы
Санці Гучы (каля 1530 — 1600) — польска-італьянскі архітэктар і скульптар.
Санці Гучы | |
---|---|
Дата нараджэння | 1530[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1600[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля 1550 года, напэўна, з Фларэнцыі Гучы пераехаў у Польшчу і стаў прыдворным мастаком караля Жыгімонта Аўгуста, потым яго сястры каралевы Ганны Ягелонкі і яе мужа Стэфана Баторыя. Праца Санці Гучы ў Піньчаве была заўважнай, у ёй удзельнічалі многія пазней вядомыя мастакі. Школа Гучы стала адным з цэнтраў маньерызму, мастацтва і культуры ў Польшчы. За заслугі перад каронай Гучы быў набілітаваны.
Творчасць
правіцьГучы — адзін з паспяховейшых і плённейшых мастакоў сваёй эпохі, пабудаваў або рэканструяваў шэраг палацаў вядомых людзей па ўсёй Польшчы. Сярод іх замак Фірлеяў ў Янкавіцах на Вісле (1565—1585), дзе архітэктар таксама зрабіў надмагільныя скульптуры ў стылі маньерызму ў мясцовай парафіяльнай царкве (каля 1586). Новы палац Пятра Мышкоўскага ў Велькім Ксенжу (1585—1595), які не захаваўся да цяперашняга часу. Палац ў Лобжаве (1585—1587) у Кракаве. Пашырэнне замка ў Піньчаве (1591—1600). Таксама Гучы лічаць архітэктарам сінагогі Піньчаве.
Адной з яго найбольш заўважных прац лічаць стварэнне інтэр’еру і пахавальных помнікаў у капліцы Жыгімонта ў Вавельскім саборы. У капліцы, часта называнай пярлінай італьянскага Рэнесансу на поўначы ад Альпаў, знаходзяцца магілы караля Жыгімонта Аўгуста і каралевы Ганны Ягелонкі. Паміж 1594 і 1595 гадамі пад кіраўніцтвам Гучы адрамантавана капліца для магілы Стэфана Баторыя. Сярод іншага яго асноўных працы — капліца сям’і Браніцкіх у Непаламіцах (1596) і капліца Святой Ганны ў Піньчаве.
Некалькі архітэктараў Беларусі лічаць Санці Гучы аўтарам перабудовы Старога замка ў Гродне, але доказаў гэтаму няма.
Галерэя
правіць-
Капліца Св. Ганны ў Пінчаве
-
Капліца Жыгімонта ў Вавельскім саборы
-
Замак у Баранаве Сандамірскім
-
Яновіцы
-
Новы Вышніч
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133293785 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ Santi Gucci // MAK
Літаратура
правіць- Hajduk, Olga M. Kilka uwag o batoriańskiej przebudowie Starego Zamku w Grodnie oraz jej współczesnej rekonstrukcji // Biuletyn Historii Sztuki, 83(4), 843—858.
- Hajduk, Olga M. Santi Gucci Fiorentino: artysta-przedsiêbiorca w Polsce XVI wieku. Rozprawa doktorska. — Warszawa: Instytut Sztuki PAN, 2020.