Сан-Мігел-дас-Місойнс

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Сан-Мігел-дас-Місойнс (парт.: São Miguel das Missões — місія святога Міхаіла) — разваліны місіі ў бразільскай штаце Рыу-Гранды-ду-Сул, у аднайменным муніцыпалітэце. Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У мінулым, адна з многіх езуіцкіх рэдукцыя.

Фасад місіі
Езуіцкія місіі на землях індзейцаў гуарані: Сан-Ігнасіа-Міні, Санта-Ана, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта і Санта-Марыя-ла-Маёр (Аргенціна); руіны Сан-Мігел-дас-Місойнс (Бразілія)*
Jesuit Missions of the Guaranis: San Ignacio Mini, Santa Ana, Nuestra Señora de Loreto and Santa Maria la Mayor (Argentina), Ruins of Sao Miguel das Missoes (Brazil)**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Стары звон у музеі місіі
Стары звон у музеі місіі
Краіна Сцяг Бразіліі Бразілія
Тып культурны
Крытэрыі iv
Спасылка 275—291
Рэгіён*** Лацінская Амерыка і Карыбскія астравы
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1983  (7 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Езуіты-місіянеры заснавалі місію ў XVII стагоддзі ў рамках стратэгіі звароту індзейцаў гуарані ў хрысціянства і абароны іх ад партугальскіх гандляроў рабамі, вядомых як бандэйранты.

Місія была заснавана езуітамі ў 1632 годзе побач з індзейскім паселішчам Ітайасека (Itaiaceco), у 1683 годзе была перанесена на цяперашняе месца, у той час насельніцтва місіі складала прыкладна 4000 хрысціянізаваных індзейцаў. У 1735-1744 гадах будуецца барочная царква па праекце архітэктара-езуіта Жуана Батысты Прымолы, інтэр'еры сканчаюць ў 1750 годзе, ў 1760 годзе сабор істотна церпіць ад пажару.

Па мадрыдскім дагаворы 1750 г. дадзеная тэрыторыя была перададзена пад суверэнітэт Іспаніі, партугальцам і езуітам было загадана пакінуць паселішча. Пасля адмовы езуітаў і гуарані пакінуць місію, супраць яе былі ўжытыя сілы партугальска-іспанскай арміі, накіраванай для ўстанаўлення новых межаў паміж дзвюма каланіяльнымі дзяржавамі. У 1754 езуіты падпарадкаваліся партугала-іспанскім уладам, але гуарані працягвалі супраціў. У 1756 годзе войска захапіла тэрыторыі 7 непадпарадкаваных місій.

У бліжэйшым горадзе Санта-Анжэла пабудаваны (1929-1971) сабор, які паўтарае аблічча разбуранага сабора місіі.

У 1940 годзе адкрыты музей місіі па праекце Лусіа Коста, пазней працаваў над горадам Бразіліа. У музеі выстаўлена мноства драўляных скульптурных выяў святых, зробленых індзейцамі і езуітамі, некаторыя з іх перавышаюць 2 метры ў вышыню.

Разваліны Сан-Мігел-дас-Місойнс знаходзяцца пад абаронай ЮНЕСКА з 1983 года разам з яшчэ чатырма падобнымі помнікамі на тэрыторыі Аргенціны і Бразіліі.

Спасылкі

правіць