Сапоцкінская лясная дача

Сапоцкінская лясная дача — лясны масіў у Гродзенскім раёне на левабярэжжы Нёмана і яго прытока Чорная Ганча, на тэрыторыі Гродзенскага лясгаса. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага батанічнага заказніка. Плошча каля 7 тыс. га.

Сапоцкінская лясная дача?
Характарыстыкі
Плошча70 км²
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьГродзенская вобласць
РаёнГродзенскі раён

Рэльеф раўнінны, уздоўж рэк хвалісты. Пераважаюць аднастайныя верасова-імшыстыя бары на водна-ледавіковых і алювіяльных пясках. Уздоўж Нёмана, яго прытокаў і Аўгустоўскага канала чорнаалешнікі з участкамі ельнікаў. На захадзе масіў злучаецца з Аўгустоўскай пушчай (Польшча). На паўночнай мяжы дачы курорт Друскінінкай (Літва).

Літаратура правіць