Сапоцкінскі лямус — гаспадарчае збудаванне, якое існавала ў XVIIIXIX стагоддзях у сядзібе непадалёку ад г. п. Сапоцкіна (Гродзенскі раён).

Славутасць
Сапоцкінскі лямус
Sapockin, Lamus. Сапоцкін, Лямус (1909).jpg
Краіна
Месцазнаходжанне
Стан не збярогся

АрхітэктураПравіць

Драўлянае квадратнае ў плане 3-яруснае гаспадарчае збудаванне, 1-ы і 2-і ярусы мелі аднолькавыя памеры ў плане, аформлены па перыметры галерэяй (у 1-м ярусе на масіўных мураваных, у 2-м — на драўляных слупах, з балюстрадай). 2-і ярус завяршаў гонтавы 4-схільны ўсечаны дах, над ім знаходзіўся 3-і ярус меншых памераў, накрыты гонтавым шатром з металічным флюгерам-флажком. Сцены былі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваходы ў памяшканні мелі галерэі, паверхі злучаліся вонкавай лесвіцай.

ЛітаратураПравіць

  • Сапоцкінскі лямус // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.