Сапоцкінскі раён

Сапо́цкінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401959 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Беластоцкай вобласці, з 20 верасня 1944 г. — Гродзенскай вобласці. Цэнтр — г. п. Сапоцкін. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў:

Сапоцкінскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкін
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 10 сакавіка 1959
Вышыня
над узроўнем мора
202 м[1]
Сапоцкінскі раён на карце

16 жніўня 1945 года Ліпскі сельсавет перададзены Польшчы. 8 ліпеня 1950 года ў склад Польшчы перададзены Рыгалаўскі і Старабагатырскі сельсаветы. 16 ліпеня 1954 года Валавічоўскі сельсавет перайменаваны ў Рачыцкі, Ласоснаўскі сельсавет — у Баранавіцкі[2]. 10 сакавіка 1959 года раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Гродзенскага раёна.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. (руск.)
  • Саоцнінскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 172. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).