Сапраўдны курс — вугал, заключаны паміж паўночным напрамкам мерыдыянаў у месцы вымярэння і напрамкам праекцыі падоўжнай восі аб’екта на гарызантальную плоскасць[1], адлічваецца па гадзіннікавай стрэлцы ад геаграфічнага паўночнага напрамку. Па сутнасці, паказвае напрамак носа самалёта (або другога аб’екта) адносна поўначы.

Непасрэдна вымяраецца з дапамогай высокадакладных інерцыяльных навігацыйных сістэм або гіракомпасаў.

Шырока ўжываецца ў аэрафотаметрыі, картаграфіі і ў іншых прыкладаннях геаматыкі.

Паказваецца ў вуглавых градусах у дыяпазоне 0 … 360°, часам −180 … 180°. 0° заўсёды ўжываецца для ўказання напрамку аб’екта на поўнач, 90° — на ўсход.

Зноскі

Гл. таксама правіць