Правадзейны стацкі саветнік

цывільны чын IV класа ў Расійскай імперыі
(Пасля перасылкі з Сапраўдны стацкі саветнік)

Правадзейны стацкі саветнік (руск.: действительный статский советник) — цывільны чын IV класа Табелі аб рангах Расійскай імперыі, адпавядаў пасадзе дырэктара дэпартамента, губернатара і граданачальніка, даваў правы на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для надання чына правадзейнага стацкага саветніка быў вызначаны тэрмін службы ў 10 гадоў ад часу атрымання папярэдняга чыну. У 1903 годзе было 3113 правадзейных стацкіх саветнікаў. Чын стацкага саветніка скасаваны дэкрэтам Савецкай улады 10(23) лістапада 1917 года пра скасаванне саслоўяў і чыноў.

ЛітаратураПравіць