Сараеўская Агада

Сараеўская Агада́ — ілюмінаваны рукапіс, які змяшчае ілюстраваны традыцыйны тэкст  (англ.) пасхальнай Агады  (руск.), якая суправаджае седэр. Гэта адна з найстарэйшых сефардскіх Агад у свеце, якая была створана ў Барселоне каля 1350. Агада ў цяперашні час належыць Нацыянальнаму музею Босніі і Герцагавіны  (англ.) ў Сараева, дзе яна знаходзіцца на пастаяннай экспазіцыі. Яе грашовы кошт не вызначаны, але музей у Іспаніі патрабаваў, каб яна быў застрахавана на $ 7 млн, перш чым прыняць яе на выстаўку ў 1992 годзе[1].

Копія Сараеўскай Агады ў будынку парламента Босніі і Герцагавіны
Копія Сараеўскай Агады ў будынку парламента Босніі і Герцагавіны
ананім[d] і невядома
Сараеўская Агада
Матэрыял calfskin[d]
Нацыянальны музей Босніі і Герцагавіны  (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сараеўская Агада напісана ад рукі на беленай цялячай скуры і ілюстравана медзю і золатам. Яна пачынаецца з 34 старонак ілюстрацый ключавых сцэн з Бібліі са стварэння  (руск.) да смерці Маісея. На яе старонках засталіся плямы віна, што сведчыць пра яе выкарыстанне ў шматлікіх седэрах[2].

Гісторыя правіць

 
Ілюстраваная старонка Агады: Зверху: Майсей і Неапалімая Купіна  (руск.). Унізе: Ааронава жазло  (руск.) перад паглынаннем змей

Сараеўская Агада шмат разоў была блізка да знішчэння. Гісторыкі лічаць, што яна была прывезена з Іспаніі іспанскімі яўрэямі, выгнанымі Альгамбрскім эдыктам у 1492 годзе. Нататкі на палях Агады паказаць, што яна трапіла ў Італію ў 16 стагоддзі. Яна была прададзеная ў Нацыянальны музей у Сараева ў 1894 годзе чалавекам па імі Джозэф Коэн[3].

Падчас Другой сусветнай вайны, рукапіс быў схаваны ад нацыстаў і ўсташаў галоўным бібліятэкарам музея Дэрвішам Коркутам, які з рызыкай для ўласнага жыцця кантрабандай вывез Агаду з Сараева. Коркут даў яго прадстаўніку мусульманскага духавенства ў Зеніцу  (руск.), дзе была схаваная пад падлогаю або мячэці або мусульманскага дома.

У 1957 годзе, факсіміле Агады было апублікавана Сандарам Шайберам  (англ.), дырэктарам равінскай семінарыі  (англ.) ў Будапешце. У 1992 годзе падчас Баснійскай вайны, рукапіс Агады перажыў узлом музея і быў знойдзены на падлозе ў ходзе паліцэйскага расследавання інспектарам (дэтэктывам) Фахрудзінам Себа (сербахарв.: Fahrudin Čebo) (якому пазней далі мянушку Агада), разам з многімі іншымі прадметамі, якія злодзеі не палічылі каштоўнымі. Ён быў схаваны ў падземным сховішчы банка ў час аблогі Сараева сіламі баснійскіх сербаў (Аблога Сараева — самая доўгая аблога ў гісторыі сучасных войнаў). Для падаўлення чутак, што ўрад прадаў Агаду, каб купіць зброю, прэзідэнт Босніі прадставіў рукапіс у мясцовым седэры ў 1995 годзе.

Пасля гэтага, рукапіс была рэстаўраваны з дапамогай спецыяльнай кампаніі, якая фінансуецца Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і баснійскай яўрэйскай абшчынай у 2001 годзе, і трапіў у пастаянную экспазіцыю ў музеі ў снежні 2002 года.

У 1985 рэпрадукцыя Агады была надрукавана ў Любляне, былі зробленыя 5000 асобнікаў. У апошні час музей дазволіў публікацыю абмежаванага ліку копій Сараеўскай Агады, кожная з якіх стала калекцыйнай рэччу  (англ.). У маі 2006 года сараеўскі выдавецкі дом Rabic Ltd. абвясціў аб маючай адбыцца публікацыі 613 копій Агады на ручным пергаменце, якія паспрабуюць узнавіць першапачатковае аблічча арыгінала 14-га стагоддзя, намякаючы на 613 запаведзяў  (руск.)[4].

Вывучэнне правіць

У 1898 годдзе ў Вене было апублікавана выданне, прысвечанае Сараеўскай Агадзе, пад назвай «Die Haggadah von Sarajevo. Eine spanischjudische Bilderhandschrift des Mittelalters»[5], напісаная хрысціянамі Давідам Мюлерам  (руск.), Юліусам фон Шлосерам  (англ.) і яўрэеем Давідам Каўфманам  (англ.). Гэта зборная праца, у якой разбіраецца не толькі ўласна Сараеўская Агада, але і іншыя сефардскія Агады.

Сараеўская Агада ў культуры правіць

Існуе кароткае згадванне аб рукапісе ў фільме «Запрашаем у Сараева  (руск.)». Раман «Людзі кнігі  (англ.)» Джэральдзіны Брукс  (руск.) (2008) паказвае белетрызаваную і вельмі творчую гісторыю Агады ад пачатку яе стварэння ў Іспаніі да музея у Сараеве.

Зноскі

  1. The Sarajevo Haggadah(недаступная спасылка). Haggadah.ba. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2020. Праверана 31 March 2012.
  2. Reff, Zach. "A Passover Relic". San Diego Jewish Journal. Архівавана з арыгінала 22 мая 2006. Праверана 20 лютага 2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2006. Праверана 20 лютага 2014.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2006. Праверана 20 лютага 2014.
  3. Brooks, Geraldine (3 December 2007). "The Book of Exodus: A Double Rescue in Wartime Sarajevo" (PDF). The New Yorker. Архівавана з арыгінала (PDF) 21 сакавіка 2012. Праверана 31 March 2012. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2014.
  4. The Sarajevo Haggadah. haggadah.ba. Праверана 30 March 2012.
  5. Julius Ritter von Schlosser  (англ.), David Kaufmann  (англ.), David Heinrich Muller  (руск.), Die Haggadah von Sarajevo. Eine spanischjudische Bilderhandschrift des Mittelalters. Vienna, 1898

Літаратура правіць

Спасылкі правіць