Сара Алпысаўна Назарбаева

Сара Алпысаўна Назарбаева (каз.: Сара Алпысқызы Назарбаева; нар. 12 лютага 1941, сяло Кызылжар, Карагандзінская вобласць, Казахская ССР, СССР) — жонка першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Сара Алпысаўна Назарбаева
каз.: Сара Алпысқызы Назарбаева
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 12 лютага 1941(1941-02-12) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Казахстан
Муж Нурсултан Абішавіч Назарбаеў
Дзеці Назарбаева Дарыга
Кулібаева Дынара
Назарбаева Алія
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

правіць

Сара Назарбаева нарадзілася 12 лютага 1941 года ў сяле Кызыл-Жар Карагандзінскай вобласці.

У 1962 годзе выйшла замуж за Нурсултана Назарбаева, мае трох дачок (Дарыга, 1963 г.н., Дынара, 1967 г.н., Алія, 1980 г.н.), траіх унукаў (Нуралі, 1985 г.н., Алтай, 1990 г.н., Айсултан, 1990 г.н.), трох унучак (Венера, 2000 г.н., Дэніза, 2004 г.н., Тыяра, 2007 г.н.,) і праўнучка (Алан, 2005 г.н.).

З лютага 1992 г. — заснавальнік і прэзідэнт рэспубліканскага дзіцячага дабрачыннага фонду «Бобек».

З ліпеня 1994 г. — прэзідэнт фонду «SOS — дзіцячыя вёскі Казахстана» (Філіял Аўстрыйскага фонду «Киндердорф Интернациональ»).

З сакавіка 1999 г. — старшыня апякунскага савета дабрачыннага фонду «Дэмаграфія».

Аўтар адукацыйнага праекта па адраджэнні маральна-духоўных каштоўнасцяў, які завецца «Самапазнанне»: галоўная яго мэта — адрадзіць агульналюдскія каштоўнасці, навучыць дзяцей жыць у гармоніі з самім сабой і з навакольным светам.

Сара Назарбаева з’яўляецца аўтарам шэрага кніг, прысвечаных здароваму ладу жыцця:

  • Педагагічныя праблемы ўмацавання і развіцця здароўя людзей, якія вучацца, іх маральнага выхавання з выкарыстаннем сістэмы «Дзетка» Парфірыя Карнеевіча Іванова (1999)
  • Здароўе чалавека і сістэма П. К. Іванова «Дзетка» (1999, у суаўтарстве);
  • Шлях да сябе. Навука Парфірыя Карнеевіча Іванова як метад выхавання здаровай асобы (1999)
  • Этыка жыцця (2001)
  • З любоўю (2001)
  • «Самапазнанне» (2009). Падручнік для новага аднайменнага навучальнага прадмета ў Казахстане[1].
  • Увайшла ў спіс 16 жанчын — жонак самых дэспатычных лідараў свету па версіі амерыканскага партала навін Business Insider[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць